Су́прадкі ’вячоркі, на якіх прадуць’ (Нас., Касп.; в.-дзв., Шатал.; бялын., Янк. 3.; сен., Гіл.; Растарг., Мат. Маг.), су́прадкі, су́пріткі ’тс’ (Бяльк.), су́праткі ’тс’ (круп., З нар. сл.; Мат. Гом.). Гл. попрадкі. Борысь (Prefiks., 115) звяртае ўвагу на рус. дыял. су́прядак ’супрадкі’ і серб.-харв. су́предак ’тс’ як на магчымую паўднёва-ўсходнюю ізалексу, але дапускае таксама магчымасць незалежнага развіцця.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)