По́ўраз ’самаробны паясок; кавалак вяроўкі’ (Скарбы), ’вяроўка’ (Нас.), поўразка ’завязка ў фартуху’ (смарг., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., Ян.), ст.-бел. поврозь, паврозь ’вяроўка’ (XVI ст.), поворозь (Альтбаўэр, 147), укр. павроз, повороз. польск. powróz ’шнур, пастронак, вяроўка’, славац. povraz ’вяроўка, канат’, чэш. ρονζвяровачка’ (< *povraz), славен. povraz, серб.-харв. по̏вра̄з ’дужка вядра’, ’вяроўка, пятля’. Прасл. *po‑vorzьвяровачка з нітак’ < *vьrzti ’вязаць’. Няпоўнагалосныя формы запазычаны з польскай мовы, гл. Карскі (I, 251): поврозы — ’несомненные полонизмы”), Цвяткоў (Запіскі, 62), Кюнэ (Poln., 88: ’wegen га und Betonungsübereinstimmung”). Гл. паўроза. Аднак нельга выключыць і рэдукцыю поўнагалосся: повараз > поўраз, што дае падставы разглядаць некаторыя ўсходнеславянскія формы як другасныя, у карысць чаго сведчыць шырокая геаграфія слова. Пра гэта гл. Векслер, Пет., 119.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ашву́рак, ошву́рок ’кароткая вяровачка’ (КСТ). Відаць, ад шворка ’абрывак вяроўкі’ з пераходам о > у пад націскам у выніку лабіялізацыі; не выключана таксама магчымасць з *о‑швырок (ад швыраць ’кідаць’, параўн. рус. ошвырок ’асколак, кусок палена’) і тыповым для гэтай зоны пераходам ы > у пасля зубных пад націскам (кобула, ву вы’ і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́перадка, во́ператка ’складзеная папалам вяровачка для кідання камення’ (Сцяц.). Звязана з польск. oprata ’лейцы’, obrętka ’вуздэчка’, якая ў сваю чаргу ўзыходзіць да ўсходнеславянскага *ob‑rъtъ. Па народнай этымалогіі было, відавочна, звязана са словам упе́рад, адкуль е. Параўн. таксама чэш. oprať, oprata ’лейцы’, дыял. voprato ’рамень для карзіны, ношы’, oprátka ’пятля для павешання’. Гл. таксама аброць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́парсак ’кароткая вяровачка-прывязка ў баране з каблуком’ (Мядзв.). Відаць, да поўраз. паўроза ’матуз, шнур’ (гл.), першапачаткова *по‑паўрозак, вытворнае ад *verzti, гл. мяркуемае *po‑povorzъkъ аналагічнае па утварэнню *motovorzъk ’матузоў, параўн. гродз. матарзак ’абрывак вяроўкі’ (Цых.), рус. мотороска ’шнур, якім прывязвалі кудзелю да прасніцы’ (адносна апошняга гл. Калашнікоў. Этим. иссл., 7, 89–90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кардо́н1 ’дзяржаўная граніца’ (ТСБМ), ’месца, дзе знаходзіцца лясніцкі пункт’ (Яшк.), ’граніца’. Запазычанне з польск. kordon ’граніца’, з франц. cordonвяровачка, шнур’ (ад corde ’вяроўка’) (Булыка, Запаз., 141; Фасмер, 2, 324).

Кардо́н2 ’цвёрдая і тоўстая папера’ (ТСБМ) < франц. carton, якое ў сваю чаргу з італ. cartone — Nomen augmentativum ад карта. Замена зыходнага т на д цяжка вытлумачыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́мпіца ’прывязь, з дапамогай якой прымацоўваецца біч да ручкі цэпа’ (ДАБМ). Лічыцца балтызмам. Параўн. літ. kampas ’вугал’ (версія Вяржбоўскага, якую падтрымлівае Лаўчутэ, Балтизмы, 54–55). Вельмі праблематычна. Але. калі ўлічыць значэнне бел. комбіцавяровачка, на якой трымаецца ў раўнавазе бязмен’ і літ. kurhpii ’выгінацца’, можналічыць, што комбіца, компіца названа так, бо дзякуючы ёй уся прылада выгінаецца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасо́йта, посайка (паўн.-усх., гродз., дзятл.) ’перавязь вядра’, іўеў. ’пятля, якую надзяваюць цялятам і каровам на шыю’, свісл.вяровачка для звязвання чаго-н.’, ст.-бел. сойт, ст.-польск. seyt ’вяроўка для прывязвання скаціны’ (1759 г.). Літуанізм. Параўн. літ. pasaitas, pasaitas ’прывязь, перавязь’, ’дужка вядра’ (Станкевіч, Калосьсе, 1938, 4, 172–175; Непакупны, Kalbotyra, 1974, 25 (2), 76; Лаўчутэ, Балтизмы, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прывя́зкавяровачка, шнурок, раменьчык для прывязвання чаго-небудзь’ (Байк. і Некр., ТСБМ), пры́вязка (Ян.), пры́візка, прі́візь ’тс’ (Бяльк.), пры́вязка ’прывязь у цэпе’ (гродз., навагр., ганц., клім., Шатал., Сл. ПЗБ), пры́везка, мн. л. прыве́зкі ’раменьчыкі ў цэпе’ (Выг. дыс., ТС), пры́візінь, прі́візінь ’раменьчык, якім прывязваюць біч да цапільна’ (Бяльк.), пры́вязка ’кальцо, якім замацоўваецца каса на касільне’ (нараўл., ДАБМ), пры́вязка ’галіна для прывязвання латаў да крокваў у саламянай страсе’ (Шат.; ашм., Стан.), ’тонкая жэрдка, якой прыціскаюць салому на страсе’ (арш., Шатал.; Мат. Маг., Сл. ПЗБ), пры́вязка, прі́візка ’тонкая жардзіна, якою прывязваецца рад саломы да латы на страсе ў час крыцця’ (Бяльк.), пры́вяз, пры́вязь, мн. л. пры́вязкі, прі́візкі, пры́везкі, пры́візкі, пры́віскі ’паплёт (у страсе паверх саломы)’ (ЛА, 4), з іншым суфіксальным афармленнем: пры́вязіна ’паплеціна’ (Сл. ПЗБ), прівязіно, мн. л. прівязіны ’жэрдкі, што ўтрымліваюць салому на страсе, да якой салома прымацоўваецца’ (П. С.). Ткацкую семантыку, развіццё якой звязана тут з асаблівасцямі ткання, калі ўток прыбіваў менш шчыльна і палатно атрымоўвалася горшае, як бы “прывязанае” да добрага, захоўваюць прывя́зка, пры́вязь ’палатно з горшага валакна; горшае валакно’ (Касп.); сюды ж пры́вызнына ’мяккія адходы валакна пры часанні льну’ (кам., Жыв. НС). Узыходзіць да прасл. *privęzъ, *privęza, *privęzъka (падрабязней у БЕР, 5, 700; ЕСУМ, 1, 442–443, з літ-рай). Ст.-слав., ст.-рус. привязати ’прывязаць, утрымаць’, привязъка ’прывязь, тальмах’ (Сразн.), ц.-слав. привѧзъ, привѧзавяровачка для прывязвання, шнур’, привяска ’звязванне’, серб.-харв. привеза, прывезак, балг. дыял. привез ’прывязка’, старое привезка ’хустка’, славац. privez, priveza, польск. przewiązka, рус. дыял. привя́зка ’прывязь для жывёлы; завязка’, ’тонкая жэрдка, якая ўтрымлівае страху’, ’частка цэпа’, укр. при́вʼязка, при́вʼязок, при́вʼязь ’шнурок, вяровачка ці што-небудзь падобнае, скарыстанае для прывязвання’. Гл. вяза́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́чапка, по́чап, по́чапак, по́чапень, по́чэп, по́чэпка, почо́пкавяровачка для падвешвання чаго-небудзь’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом., Ян.), ’дужка ў вядры’ (ТСБМ, Бяльк.), ’прывязка (пугі да пугаўя)’, ’вяроўка, прывязаная да калыскі’ (Сл. ПЗБ), сесці на по́чапку ’на кукішкі’ (гродз., Сл. ПЗБ), по́чэп ’вілы’ (Сл. Брэс.), ’месца вешаць адзенне’ (Сцяшк. Сл.), по́чып ’вочап’ (Юрч. Вытв.), ст.-бел. почепити ’зачапіць’, укр. почепи́ти ’зачапіць’. Утворана ад дзеяслова пачапі́ць (гл.), як завязка ад завяза́ць (Сцяцко, Афікс. наз., 24, 46–47). Гл. таксама пачапе́йка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казе́лкі ’кружкі ў «чапёлках» красён, па якіх праходзіць вяровачка і рухае ніты’ (Інстр. II). Калі дэфініцыя правільная, можна меркаваць аб субстытуцыі назвы кабылка, якая абазначае гэтыя і іншыя дэталі красён. Незалежная дэрывацыя ад казёл, казёлак менш верагодная па семантычных прычынах. Можна, аднак, дапусціць, што тут адлюстраваны выпадак адвольнага выбару тэрміна для дэталі, якая ў ліку іншых традыцыйна называецца рознымі дэрыватамі ад заонімаў і жорсткая прывязка тэрміна неабавязковая. Звяртае на сябе ўвагу другая назва рэаліі — качолкі, якая магла зрабіць уплыў на структуру разглядасмага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)