назбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. чаго і што. Сабраць за некалькі прыёмаў у нейкай колькасці.

Н. вядро ягад.

2. каго. Запрасіць сабрацца ў адно месца для арганізацыі чаго-н.

Н. народу.

3. чаго. Паступова збіраючы або адкладваючы, назапасіць значную колькасць чаго-н.

Н. грошай на кватэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачэ́рпнуцца, ‑нецца і зачарпну́цца, ‑нецца; зак.

Разм. Набрацца пры чэрпанні (аб чым‑н. вадкім, сыпкім). Зачэрпнулася поўнае вядро вады. Зачарпнулася пяску ў чаравікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ведро́ вядро́, -ра́ ср., мн. вёдры, род. вёдзер и вядзёр;

льёт как из ведра́ лье як з вядра́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кі́блі ’посуд’ (Сцяшк. Сл.). Укр. кибельвядро, цэбар’. Запазычана праз польскае пасрэдніцтва (польск. kibel ’тс’) з ням. Kübel ’цэбар’ (Слаўскі, 2, 131; ЕСУМ, 2, 428).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́чап, ‑а, м.

Шост, да якога прымацоўваецца калодзежнае вядро. Зарыпаў над студняю вочап. Калачынскі. З двара даносіцца неўгамоннае чырыканне вераб’ёў, скрып вочапаў, гук бляшаных вёдраў. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цы́нкавы в разн. знач. ци́нковый;

ц. заво́д — ци́нковый заво́д;

~вая руда́ — ци́нковая руда́;

~вае вядро́ — ци́нковое ведро́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бо́дня, ‑і, ж.

Спец. Шырокае металічнае вядро для падняцця пароды ў шахтах. Трыццатага красавіка раніцаю брыгада Уладзіміра Мургі з другога ствала падала на-гара першую бодню з калійнай соллю. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недалі́ць, ‑лью, ‑льеш, ‑лье; ‑льём, ‑льяце і ‑лію, ‑ліеш, ‑ліе; ‑ліём, ‑ліяце; заг. недалі; зак., што і чаго.

Наліць менш, чым трэба; наліць не да самага верху. Недаліць вады ў вядро.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ско́паквядро’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. укр. дыял. скопе́ць, шко́пок ‘дайніца’, польск. skopek, szkopek ‘драўляная дайніца’. Запазычанне праз польскую мову, у якасці крыніцы прыводзяць ст.-в.-ням. skaph ‘пасудзіна (для вадкасцей)’ (Брукнер, 494–495; ЕСУМ, 5, 279).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паперасыха́ць, ‑ае; зак.

Перасохнуць — пра ўсё, многае. Бялізна паперасыхала. □ Шафёр дастаў з багажніка брызентавае вядро, і салдаты пабеглі ў нізіну, спадзеючыся знайсці там ваду. Але вады нідзе не было — усё паперасыхала. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)