сонцастая́нне, -я, н.

Перыяд часу, калі паўдзённая вышыня Сонца застаецца амаль нязменнай (найбольшай або найменшай); момант праходжання Сонца праз самую паўночную або самую паўднёвую кропку экліптыкі.

Летняе с. (з максімальнай вышынёй Сонца над гарызонтам; 21—22 чэрвеня). Зімовае с. (з мінімальнай вышынёй Сонца над гарызонтам; 21—22 снежня).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кама́ндны в разн. знач. кома́ндный;

к. саста́ў — кома́ндный соста́в;

~ная паса́да — кома́ндная до́лжность;

~ная вышыня́ — кома́ндная высота́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рост ’павелічэнне колькасці, прырост’, ’фігура, вышыня чалавека або жывёлы’, ’росля раслін’ (ТСБМ, Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), роставы ’вегетатыўны’ (Байк. і Некр.). Укр. ріст, рус. рост, польск. wzrost ’рост’, н.-луж. zrostвышыня чалавека’, zrostność ’росля’, в.-луж. róst ’рост чалавека’, ’нарасць’, чэш. růst ’рост, развіццё’, vzrůst ’рост, прырост, павелічэнне’, славац. rast, rastenie, vzrastanie ’рост’, vzrast ’фігура’, славен. rȃst ’рост, развіццё; расліннасць’, серб. ра̑ст ’рост, фігура’, харв. rȃst ’тс’, ’развод шлюбу’, макед. раст ’рост, удасканаленне’, растеж ’тс’, балг. ръст ’рост, вышыня’, растѐж ’росля’ (хаця БЕР, 6, 378 балг. ръст адносіць да връст ’узрост’), ст.-слав. растъ ’рост’. Прасл. *orstъ, якое з і.-е. *ord‑tǒ‑, роднаснае лац. arduus ’высокі’, гальск. ardu̯o‑ ’Ардэны’, ірл. ard ’высокі, вялікі’, алб. rit ’расту’, авест. ərəẟva‑ ’прамы, высокі’ (Фасмер, 3, 505).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Верх, Ст.-рус. вьрхъ, рус. верх, укр. верх, польск. wierzch, чэш. vrch, ст.-слав. врьхъ, балг. връх, серб. вр̑х і г. д. Прасл. *vьrxъ ’верх, вяршына’ (< *vьrs‑) — ступень рэдукцыі да і.-е. *u̯ers‑ ’паднімацца і да т. п.’ (< *u̯er‑s‑): літ. viršùs, лат. vìrsus ’верх, верхняя частка’, грэч. ἕρμα ’скала, вышыня’ (*u̯erma), лац. verrūca ’ўзвышэнне; бародаўка, нарыў’ (< *versūca), ст.-інд. varšman‑вышыня, горка, вяршыня’ і г. д. Слав. *vьrxъ — назоўнік асноў на ‑ŭ (параўн. літ. viršùs, лац. *versū‑ca, ст.-слав. прыслоўе връхоу і да т. п.). Гл. Фасмер, 1, 301–302.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недасяга́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога нельга дасягнуць, нельга ажыццявіць. Недасягальная вышыня. Недасягальная мэта. □ Маскоўскае неба станавілася недасягальным для варожай авіяцыі. Дзенісевіч. // перан. Такі, з якім нельга зраўняцца. [Дзяўчына] здавалася недасягальнай, усё ў ёй выглядала адменным, непараўнальна лепшым, чым у іншых. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высь

1. вышыня́, -ні ж., высь, род. вы́сі ж.;

2. выси мн. (вершины гор) вяршы́ні, род. вяршы́нь;

го́рные выси го́рныя вяршы́ні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́руб ’участак, дзе высечаны лес’ (Мат. Гом., Інстр. II); ’зруб’ (Мат. Гом.); ’вышыня зруба ад падлогі да столі’ (Інстр. II). Рус. дыял. вы́руб ’паляна з карчамі і кустамі; від плоту; дзеянне па дзеяслову вырубіць’, польск. wyrąb, в.-луж. wurub. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вырубіць < рубіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́шка (БРС, Яруш., Бяльк.). Рус. вы́шка, укр. ви́шка, польск. wyszkaвышыня’, чэш., славац. výška ’тс’. Утворана ад асновы выш‑, як, напрыклад, у кампаратыве вышэй, якая ўзыходзіць да выс‑ (гл. высокі), з дапамогай суф. ‑ка (Махэк₂, 705). Некалькі іначай аб словаўтварэнні Шанскі (1, В, 239).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бязме́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які немагчыма або цяжка вымераць. Бязмерная глыбіня. Бязмерная вышыня.

2. перан. Надзвычайна глыбокі, моцны (пра пачуцці). Заламаў дзед на галаве рукі і з бязмерным горам пазіраў на Панаса. Колас. [Колышаў] адчуваў бязмерную нянавісць да тых, хто прымушаў пакутаваць і катаваў гэтых людзей. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́нус, ‑а, м.

Геаметрычнае цела, якое ўтвараецца вярчэннем прамавугольнага трохвугольніка вакол аднаго з яго катэтаў. Бакавая паверхня конуса. Поўны конус. Усечаны конус. Вышыня конуса. // чаго. Пра ўсякі прадмет, які па форме нагадвае такое геаметрычнае цела. Конус патухлага вулкана. □ Праплываюць [міма вокнаў вагона] сенажаці з конусамі стагоў, чарнеюць свежаўзараныя загоны. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)