зара́нак, ‑нку, м.

Тое, што і зара (у 1, 2 знач.). Займаўся вогненна-крывавы заранак. П. Ткачоў. Вытворчая брыгада, якая нарадзілася яшчэ на заранку калгаснага будаўніцтва, і да гэтага часу застаецца асноўным звяном гаспадарання. Машэраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадпрые́мствавытворчая ці гандлёвая установа’ (ТСБМ). Калька рус. предприя́тие ’тс’ (Баханькоў, Гіст. лекс., 282), дзе каранёвая частка ‑ем‑ узыходзіць да прасл. *ęti, jьmo ’браць’ (гл. ёмкі). Рус. слова ў сваю чаргу калькуе ням. Unternehmung < nehmen ’браць’ і ўтворана з дапамогай царкоўнаславянізмаў пред‑ і приять (Фасмер, 3, 357).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грама́дска-вытво́рчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грама́дска-вытво́рчы грама́дска-вытво́рчая грама́дска-вытво́рчае грама́дска-вытво́рчыя
Р. грама́дска-вытво́рчага грама́дска-вытво́рчай
грама́дска-вытво́рчае
грама́дска-вытво́рчага грама́дска-вытво́рчых
Д. грама́дска-вытво́рчаму грама́дска-вытво́рчай грама́дска-вытво́рчаму грама́дска-вытво́рчым
В. грама́дска-вытво́рчы (неадуш.)
грама́дска-вытво́рчага (адуш.)
грама́дска-вытво́рчую грама́дска-вытво́рчае грама́дска-вытво́рчыя (неадуш.)
грама́дска-вытво́рчых (адуш.)
Т. грама́дска-вытво́рчым грама́дска-вытво́рчай
грама́дска-вытво́рчаю
грама́дска-вытво́рчым грама́дска-вытво́рчымі
М. грама́дска-вытво́рчым грама́дска-вытво́рчай грама́дска-вытво́рчым грама́дска-вытво́рчых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

во́пытна-вытво́рчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́пытна-вытво́рчы во́пытна-вытво́рчая во́пытна-вытво́рчае во́пытна-вытво́рчыя
Р. во́пытна-вытво́рчага во́пытна-вытво́рчай
во́пытна-вытво́рчае
во́пытна-вытво́рчага во́пытна-вытво́рчых
Д. во́пытна-вытво́рчаму во́пытна-вытво́рчай во́пытна-вытво́рчаму во́пытна-вытво́рчым
В. во́пытна-вытво́рчы (неадуш.)
во́пытна-вытво́рчага (адуш.)
во́пытна-вытво́рчую во́пытна-вытво́рчае во́пытна-вытво́рчыя (неадуш.)
во́пытна-вытво́рчых (адуш.)
Т. во́пытна-вытво́рчым во́пытна-вытво́рчай
во́пытна-вытво́рчаю
во́пытна-вытво́рчым во́пытна-вытво́рчымі
М. во́пытна-вытво́рчым во́пытна-вытво́рчай во́пытна-вытво́рчым во́пытна-вытво́рчых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вучэ́бна-вытво́рчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вучэ́бна-вытво́рчы вучэ́бна-вытво́рчая вучэ́бна-вытво́рчае вучэ́бна-вытво́рчыя
Р. вучэ́бна-вытво́рчага вучэ́бна-вытво́рчай
вучэ́бна-вытво́рчае
вучэ́бна-вытво́рчага вучэ́бна-вытво́рчых
Д. вучэ́бна-вытво́рчаму вучэ́бна-вытво́рчай вучэ́бна-вытво́рчаму вучэ́бна-вытво́рчым
В. вучэ́бна-вытво́рчы (неадуш.)
вучэ́бна-вытво́рчага (адуш.)
вучэ́бна-вытво́рчую вучэ́бна-вытво́рчае вучэ́бна-вытво́рчыя (неадуш.)
вучэ́бна-вытво́рчых (адуш.)
Т. вучэ́бна-вытво́рчым вучэ́бна-вытво́рчай
вучэ́бна-вытво́рчаю
вучэ́бна-вытво́рчым вучэ́бна-вытво́рчымі
М. вучэ́бна-вытво́рчым вучэ́бна-вытво́рчай вучэ́бна-вытво́рчым вучэ́бна-вытво́рчых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кааператы́ў, -ты́ва, мн.ы́вы, -ты́ваў, м.

1. Арганізацыя (вытворчая, жыллёва-будаўнічая, гандлёвая і інш.), заснаваная на прынцыпе аб’яднання сродкаў яе членаў (дольшчыкаў, пайшчыкаў) для дасягнення агульных эканамічных і сацыяльных мэт.

Уступіць у к.

Жыллёвы к.

Гаражны к.

2. Кватэра, набытая ў такой жыллёва-будаўнічай арганізацыі; кааператыўная кватэра (разм.).

Пабудаваць к.

3. Магазін спажывецкай кааперацыі (разм.).

Купіць у кааператыве.

|| прым. кааператы́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаспада́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Спосаб вытворчасці, сукупнасць вытворчых адносін таго ці іншага грамадскага ўкладу.

Натуральная г.

2. Вытворчасць, эканоміка.

Народная г. краіны.

Сельская г.

3. Абсталяванне якой-н. вытворчасці.

Г. трактарнага завода.

4. Рэчы, прадметы, якія патрэбны ў быце.

Абзавесціся гаспадаркай.

5. Вытворчая адзінка, пераважна сельскагаспадарчая.

Сялянскія гаспадаркі.

Кіраваць гаспадаркай.

6. Заняткі па ўпарадкаванні быту, доглядзе жылля і пад.

Займацца гаспадаркай.

Хатняя г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

опера́ция в разн. знач. апера́цыя, -цыі ж.;

опера́ция на се́рдце апера́цыя на сэ́рцы;

наступа́тельная опера́ция воен. наступа́льная апера́цыя;

почто́вая опера́ция пашто́вая апера́цыя;

произво́дственная опера́ция вытво́рчая апера́цыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вытво́рчасць, -і, ж.

1. Грамадскі працэс стварэння матэрыяльных даброт, які ахоплівае як прадукцыйныя сілы грамадства, так і вытворчыя адносіны людзей.

Таварная в.

2. Выраб, выпрацоўка, стварэнне якой-н. прадукцыі.

В. сталі.

Фабрычная в.

3. Галіна, від народнай гаспадаркі.

Прамысловая, сельскагаспадарчая в.

4. Праца па непасрэдным вырабе прадукцыі.

Працаваць на вытворчасці.

Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.

Сродкі вытворчасці — сукупнасць прадметаў і сродкаў працы: зямля, лясы, вада, нетры, сыравіна, прылады вытворчасці, вытворчыя будынкі, сродкі зносін і сувязі і пад.

|| прым. вытво́рчы, -ая, -ае.

В. план.

В. працэс.

Вытворчая брыгада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ляту́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Разм. Кароткая вытворчая нарада для вырашэння неадкладных спраў. [Салаўянчык:] — Пасля работы, у канцы змены, мы збіраемся на лятучку і правяраем свае абавязацельствы. Грамовіч.

2. Разм. Пра лёгкі, хуткі від транспарту. Санітарная лятучка. □ Хутка пасля ўзрыву на месца аварыі прыбыла рамонтная лятучка. Краўчанка.

3. Крылападобны выраст на насенні некаторых раслін, які дазваляе яму лёгка разносіцца ветрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)