адрапарава́ць

‘далажыць пра што-небудзь па правілах вайсковай службы; выразна вымавіць, афіцыйна паведаміць пра што-небудзь (адрапартаваць прывітанне)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адрапару́ю адрапару́ем
2-я ас. адрапару́еш адрапару́еце
3-я ас. адрапару́е адрапару́юць
Прошлы час
м. адрапарава́ў адрапарава́лі
ж. адрапарава́ла
н. адрапарава́ла
Загадны лад
2-я ас. адрапару́й адрапару́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адрапарава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Вы́гаварка ’вымаўленне’ (Нас.) і выгаворка ’тс’ (Байк. і Некр., Нас.), рус. выговор ’тс’. Суфіксальнае ўтварэнне ад дзеяслова вы́гаварыцьвымавіць’; параўн. вы́піўка з выпіць і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

произнести сов.

1. (выговорить) вы́мавіць;

2. (сказать) сказа́ць;

3. (огласить) абвясці́ць; см. произноси́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасіпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Вымавіць сіплым голасам. — Вывесці гэтую балаболку! — урэшце не сказаў, а прасіпеў.. [суддзя], узмакрэлы і знясілены ад такога нябачанага канфузу. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́крыкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што і без дап.

Голасна вымавіць, крыкнуць. Выкрыкнуць лозунг. Выкрыкнуць прозвішча. □ — Не смейцеся! — усхапіўшыся, выкрыкнуў Якім. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́плаўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выплаўляць — вымавіць.

2. Тое, што выплаўлена, атрымана ў выніку плаўкі. Сутачная выплаўка чыгуну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракрыча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

1. Абазвацца крыкам.

Пракрычала дзіця.

2. што і без дап. Вымавіць, гучна крычучы.

П. «ура».

3. Правесці які-н. час крычучы.

Пракрычаць вушы каму пра каго-што, аб кім-чым (разм., неадабр.) — надакучыць бясконцымі расказамі, нястрымнай балбатнёй пра што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Абазвацца мыканнем. Прамыкала карова.

2. перан.; што і без дап. Сказаць, вымавіць незразумела, неразборліва.

3. Мыкаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднябе́нне, ‑я, н.

Верхняя частка поласці рота. Праўда, язык доўга не паварочваўся, не мог вымавіць некалькі такіх простых, здавалася б, слоў, нібы прысох да паднябення. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мовіць ’гаварыць’, ’сказаць, вымавіць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Растарг.; брасл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. мовити ’валодаць мовай, размаўляць’, ’прасіць’, ’сведчыць’, ’судзіцца’ (з XV ст.). Аднак мовіць па́цяры ’маліцца’ (паст., швянч., Сл. ПЗБ) з польск. (od)mówić pacierz ’чытаць малітву’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)