се́пія, -і, мн. -і, -пій, ж.
1. Галаваногі марскі малюск (каракаціца), у целе якога выпрацоўваецца карычневае фарбавальнае рэчыва.
2. Натуральная карычневая фарба з гэтага рэчыва, а таксама малюнак, выкананы такой фарбай, і фатаграфія карычневага тону.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кінаама́тарскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кінааматара. Кінааматарская студыя.
2. Які выконваецца, выкананы кінааматарамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
энкаўсты́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да энкаўстыкі; выкананы метадам энкаўстыкі. Энкаўстычная тэхніка. Энкаўстычны жывапіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ало́ўкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да алоўка. Алоўкавая фабрыка. // Зроблены, выкананы алоўкам. Алоўкавыя запісы. Алоўкавы партрэт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кракі́, нескл., н.
1. Накід рысунка, чарцяжа; эскіз.
2. План мясцовасці, выкананы на вока, без папярэдняга вымярэння.
[Фр. croquis — накід.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нядобрасумле́нны, -ая, -ае.
1. Які абыякава, без старання выконвае свае абавязкі.
Н. працаўнік.
2. Заснаваны на нядбайстве, на несумленных адносінах да чаго-н.
Н. ўчынак.
3. Выкананы без шчырасці і старання.
Нядобрасумленная работа.
|| наз. нядобрасумле́ннасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шарж, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -у. Сатырычная або гумарыстычная манера адлюстравання каго-, чаго-н. у падкрэслена скажоным, карыкатурным выглядзе.
2. -а. Малюнак, партрэт, выкананы ў такой манеры.
Сяброўскі ш.
|| прым. ша́ржавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пра́дзены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасці.
2. у знач. прым. Зроблены, выкананы пры дапамозе прадзення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разцо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да разца. Разцовае лязо.
2. Выкананы пры дапамозе разца. Разцовая гравюра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філігра́нны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да філіграні; зроблены з філіграні (у 1 знач.).
Філігранныя вырабы.
2. перан. Вельмі дакладны, які патрабуе асаблівай увагі да дробязей і дэталей, старанна і тонка выкананы.
Філіграннае майстэрства.
|| прым. філігра́ннасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)