разме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Мераючы, вызначыць межы, падзяліць на часткі згодна з велічынёй чаго-н.

Р. зямлю.

|| незак. разме́рваць, -аю, -аеш, -ае і размяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́мераць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Дакладна вызначыць велічыню, памеры чаго-н.

В. плошчу пакоя.

|| незак. вымяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вымярэ́нне, -я, н.

|| прым. вымяра́льны, -ая, -ае.

Вымяральныя прыборы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыёмая́к, ‑а, м.

Перадавальная радыёстанцыя, сігналамі якой карыстаюцца ў радыёнавігацыі, каб вызначыць месцазнаходжанне лятальных апаратаў, караблёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

предреши́ть сов.

1. прадрашы́ць, вы́рашыць (напе́рад);

2. (предопределить) прадвы́значыць, вы́значыць (напе́рад); (обусловить) абумо́віць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак., што (спец.).

Вызначыць (вызначаць) цану (курс) якіх-н. каштоўных папер, тавараў, замежнай валюты.

|| наз. каціро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. каціро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вызначэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. вызначаць — вызначыць (у 1, 2, 3, 5, 6 і 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нармалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

1. Вызначыць (вызначаць) нормы, падпарадкаваць (падпарадкоўваць) норме.

Н. правапіс.

Н. вымаўленне.

2. Наблізіць (набліжаць) да нормы.

Н. міжнародныя адносіны.

|| наз. нармаліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Вызначыць (вызначаць) біржавую цану (курс) каштоўных папер, тавараў, замежнай валюты.

[Фр. coter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́значаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вызначыць.

2. у знач. прым. Дакладна ўстаноўлены, прызначаны. Вызначаны час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мераць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Дакладна вызначыць велічыню, памеры чаго‑н. Вымераць крывяны ціск. Вымераць плошчу пакоя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)