размацава́цца, ‑цуецца; зак.

Спец. Вызваліцца ад мацавання, распасціся (пра што‑н. змацаванае).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зба́віцца, зба́ўлюся, зба́вішся, зба́віцца; зак., ад каго-чаго.

Выратавацца, пазбегнуць; сумець вызваліцца ад каго-, чаго-н.

З. ад смерці.

З. ад лішніх клопатаў.

|| незак. збаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абскрэ́бціся, ‑скрабецца; пр. абскробся, ‑скрэблася і ‑скраблася; зак.

Ачысціцца, вызваліцца ад чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адачха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Чхаючы, вызваліцца ад казытлівага адчування ў носе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вызваля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да вызваліцца.

2. Зал. да вызваляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́слабаніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Разм. Вызваліцца ад чаго‑н. Выслабаніцца ад работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адта́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -та́не; зак.

1. Пад дзеяннем цяпла вызваліцца ад лёду, снегу.

Зямля адтала.

2. перан. Памякчэць, падабрэць.

Сэрца адтала.

|| незак. адтава́ць, -тае́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распаві́цца, ‑паўюся, ‑паўешся, ‑паўецца; зак.

Разгарнуўшы на сабе пялёнкі, вызваліцца ад іх. Дзіця распавілося.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв.. -куе́цца; зак.

1. Згубіць падкову або падковы (пра каня).

За вясну раскаваліся коні.

2. Вызваліцца ад лёду, снегу.

Раскаваліся рэкі.

|| незак. раско́ўвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́бства, -а, н.

1. Грамадскі лад, заснаваны на рабаўладанні.

Каланіяльнае р.

2. Стан, становішча раба (у 1 знач.).

Вызваліцца з р.

3. перан. Поўнае падпарадкаванне чужой волі, уплыву.

Духоўнае р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)