альфа-...

Першая састаўная частка складаных слоў у складзе некаторых тэрмінаў.

Альфа-часціцы — ядры атама гелію.

Альфа-прамяні — адзін з відаў выпрамянення радыеактыўных ядзер.

Альфа-распадвыдзяленне альфа-часціц пры самаадвольным распадзе атамных ядзер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́дзел ’доля, часць’ (БРС, КТС); ’участак’ (Грыг.); ’выдзяленне пад мерку ці вагу’ (КЭС, лаг.). Рус. вы́делвыдзяленне долі, часці’, дыял. вы́делок ’клін або паласа зямлі, выдзеленая пад ворыва’, ст.-рус. выдѣлъ ’доля, часць’, укр. ви́діл, польск. wydział і г. д. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вы́дзеліць (гл. дзяліць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эмана́цыя, ‑і, ж.

1. Выпраменьванне, выдзяленне чаго‑н. Эманацыя газаў.

2. Тое, што выпраменьваецца, выдзяляецца.

3. Першапачатковая назва радону.

[Лац. emanatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

краваха́рканне, ‑я, н.

Выдзяленне крыві разам з макротай пры туберкулёзе лёгкіх, горла, а таксама пры некаторых захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экскрэ́цыя, ‑і, ж.

У фізіялогіі — дзейнасць органаў, залоз і пад., накіраваная на вывядзенне з арганізма розных непатрэбных або шкодных рэчываў; выдзяленне.

[Лац. excretio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лакта́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Працэс утварэння, назапашвання і перыядычнага выдзялення малака ў чалавека і ў самак млекакормячых.

2. Перыяд часу, на працягу якога адбываецца такое выдзяленне малака.

[Ад лац. lactare — утрымліваць малако, карміць малаком.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сепара́цыя, ‑і, ж.

1. Аддзяленне аднаго рэчыва ад другога, выдзяленне аднаго рэчыва з саставу другога. Сепарацыя малака.

2. Аддзяленне, адасабленне ад якой‑н. дзяржавы часткі яе тэрыторыі. Палітычная сепарацыя.

[Ад лац. separatio — аддзяленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слёзатачы́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які безупынна выдзяляе слёзы. Слёзатачывыя вочы.

2. Які выклікае моцнае выдзяленне слёз. Паліцэйскія пачалі страляць у людзей, ранілі двух чалавек і, крыху адступіўшы, кінулі слёзатачывыя шашкі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаві́цель, ‑ю, м.

1. Спец. Рэчыва, з дапамогай якога выклікаецца рэакцыя аднаўлення — выдзяленне кіслароду з саставу складаных рэчываў. Вадарод з яўляецца моцным аднавіцелем хімічных злучэнняў.

2. Сродак для аднаўлення ранейшага колеру валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

светапо́глядны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да светапогляду. Станоўчую ролю ва ўдасканаленні марксісцка-ленінскай адукацыі моладзі адыграла аднаўленне навучальнага часу на выкладанне ў ВНУ светапоглядных дысцыплін, выдзяленне ў самастойны прадмет праблем навуковага камунізма. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)