ве́рша, ‑ы, ж.

Рыбалоўная конусападобная прылада з дубцоў або дроту. Вельмі цікава паглядзець, як прыходзіць які-небудзь паўстынскі дзядзька з мехам выбіраць замёрзлую рыбу з пастаўленай нанач у палонцы вершы... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нут ’гэбель выбіраць пазы’ (Сл. ЦРБ). Запазычана праз польск. nut, nuthubel ’гэбель для выразання пазоў’ з ням. Nut(e), скарочана ад Nuthobel ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Употай выглядаць каго‑, што‑н. Падглядаць у вокны. □ [Аўгіня] хвалявалася, як чалавек, што змушан падглядаць спатайку, рызыкуючы быць злоўленым. Колас.

2. каго. Выбіраць, браць мёд у пчол. Падглядаць пчол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абіра́ць несов.

1. (плоды и т.п.) снима́ть, обира́ть;

2. (скорлупу, кожуру) чи́стить;

3. (обкрадывать) обира́ть;

4. см. выбіра́ць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Выбіра́нкі ’каноплі, якія раней паспелі (іх выбіраюць, каб даць магчымасць астатнім расці)’ (Сцяц.), выбіра́нцы ’тс’ (Жд., 1), выбірніцы ’тс’ (ДАБМ, камент., 869, З нар. сл.), вы́біранкі (Шат.). Ад выбіра́ць; параўн. вы́беркі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отбира́ть несов.

1. (брать обратно) забіра́ць; (насильно) адбіра́ць;

2. (выбирать) адбіра́ць, выбіра́ць;

3. (собирать путём опроса) офиц. браць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лацна́ць ’лаўчыцца’ (Юрч.), ’дагаджаць, наравіць’ (Бяльк.), смал. лацнять ’абмяркоўваць, выбіраць, шукаць самы лепшы спосаб (у якой-небудзь справе)’, лацнацца ’вадзіць дружбу, сябраваць’ (Нас.). Запазычана са ст.-польск. łacnić ’аблягчаць’, lacnić się ’рыхтавацца’, ’прыстасоўвацца^ Сłacny. Да лацно (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́кар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Металічны стрыжань з лапамі, які прымацоўваецца да ланцуга і апускаецца на дно для ўтрымання на месцы судна, бакена, плывучага маяка і пад.

Стаяць на якары.

Кінуць я. (стаць на якар). Аддаць я. (апусціць). Выбіраць якары (паднімаць). Зняцца з якара.

Я. ратунку (перан.: апошні сродак ратунку, апошняя надзея).

2. Частка электрычнай машыны, якая ўтрымлівае на сабе абмотку (спец.).

3. Рыбалоўны кручок з трыма зубцамі (разм.).

|| прым. я́карны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ташчы́ць ’несці, цягнуць’ (Нас.), ’капаць (бульбу)’ (Сцяшк. Сл.), ташчы́тывыбіраць бульбу рукамі’ (Сл. Брэс.), ’разграбаць рукамі выараны рад бульбы, капаць бульбу’ (кобр., Нар. лекс.; Ск. нар. мовы). Укр. тащи́ти ’цягнуць, валачы’, дыял. ’зграбаць сена’, рус. тащи́ть ’тс’, польск. taszczyć ’тс’ (з усх.-слав., гл. Борысь, 628). Гл. таскаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павыбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Выбраць усё, многае. Павыбіраць зярняты. // Выбраць што‑н. з усяго, многага. Дома .. [Люба] павыбірала самыя тонкія анучы, стала над вядром на калені і мыла да самага вечара. Чорны.

2. Абраць галасаваннем усіх, многіх. Павыбіраць дэлегатаў.

3. і без дап. Выбіраць некаторы час. Павыбіраць бульбу два дні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)