стрэ́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Востры, тонкі кавалачак дрэва, асколак шкла, металу, які залез пад скуру.

Дастаць стрэмку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зуба́сты, -ая, -ае.

1. З вялікімі вострымі зубамі.

2. перан. Дзёрзкі, востры на язык.

З. хлопец.

|| наз. зуба́стасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

языка́ты і языка́сты, -ая, -ае.

Востры на язык, ахвочы паспрачацца, панасміхацца.

Языкатаяязыкастая) жанчына.

|| наз. языка́тасць, -і, ж. і языка́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заву́сеніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

1. Задраная скурка каля пазногця.

Пазногці ў завусеніцах.

2. Востры выступ на паверхні металу (спец.).

Дэталь з завусеніцамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. выперці.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выдавацца на паверхню, выпінацца.

Востры кадык выпірае на шыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аске́пак, -пка, мн. -пкі, -пкаў, м.

1. Востры кавалак чаго-н. разбітага, асколак; трэска.

2. перан. Пра тое, што засталося ад мінулага.

А. часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

востраязы́кі, ‑ая, ‑ае.

Востры на язык; з’едлівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

люмба́га, нескл., н.

Востры боль у паясніцы; прастрэл.

[Лац. lumbago.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́куум, -у, м.

1. Стан вельмі разрэджанага газу пры нізкім ціску (спец.).

2. перан. Поўная адсутнасць, востры недахоп чаго-н.

Духоўны в.

|| прым. ва́куумны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памфле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Злабадзённы востры сатырычны твор (артыкул, брашура), звычайна палітычнага характару, накіраваны супраць каго-, чаго-н.

|| прым. памфле́тны, -ая, -ае.