Му́драсць ’уласцівасць мудрага’, ’мудрыя думкі, выказванні’, ’жыццёвы вопыт’, ’нешта складанае’ (ТСБМ). Прасл. mǫdrostь (Краўчук, Этимология–1984, 103). Да му́дры1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нажыўны́, ‑ая, ‑ое.

Такі, які можна нажыць, набыць. [Аляксандра] добра ведала лес у абсягу дзесяці-дваццаці вёрст. І яшчэ ў яе было чуццё на грыбы.. Але і тое, і другое — дар, як кажуць, нажыўны. Навуменка. [Сцяпан:] — Да ведаў яшчэ трэба вопыт.. — А вопыт — справа нажыўная. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залётнік, ‑а, м.

Ахвотнік заляцацца да жанчын; жанчыналюб. Павалковіч меў добра падвешаны язык і вялікі вопыт старога залётніка. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абагу́льніць, -ню, -ні́ш, -ні́ць; -нены; зак., што.

Знайсці агульнае ў розных думках, крыніцах, фактах і на падставе гэтага зрабіць агульны вывад; аб’яднаць, злучыць у нешта адзінае.

А. назіранні пісьменніка.

А. творчы вопыт даследчыкаў.

|| незак. абагульня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. абагульне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распаўсю́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

1. Пашырыць сферу дзеяння на каго-, што-н.

Р. інавацыйны вопыт.

2. Зрабіць што-н. вядомым, даступным многім.

Р. вучэнне.

3. Раздаць, прадаць многім.

Р. латарэйныя білеты.

|| незак. распаўсю́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распаўсю́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эмпіры́я, ‑і, ж.

Кніжн.

1. Чалавечы вопыт, успрыманне знешняга свету органамі пачуццяў.

2. Назіранне ў натуральных умовах у адрозненне ад эксперыменту.

[Ад грэч. empeiría — вопыт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кінематаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кінематаграфіі, кінематографа. // Уласцівы кінематаграфіі, характэрны для яе. Кінематаграфічны вопыт. Кінематаграфічны твор.

•••

Кінематаграфічная істужка гл. істужка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́ктарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лектара, лектараў, уласцівы ім. Лектар спі вопыт. Лектарскі стаж. // Які складаецца з лектараў. Лектарская група.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмпіры́зм, -у, м.

1. Філасофскі кірунак, які прызнае пачуццёвае ўспрыманне і вопыт адзінай крыніцай пазнання і недаацэньвае значэнне паняццяў, тэарэтычных абагульненняў пры вывучэнні асобных фактаў, з’яў.

2. Даследчы метад, заснаваны на апісанні фактаў, без далейшых заключэнняў і тэарэтычных абагульненняў (кніжн.).

|| прым. эмпіры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапагандава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., што.

Займацца прапагандай чаго‑н. Прапагандаваць ідэі камунізма. □ Важна з веданнем справы прапагандаваць і ўкараняць перадавы вопыт. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)