вы́штурхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Штуршком, напорам прымусіць выйсці; выдаліць; выпхнуць. Выштурхнуць з пакоя. Хвалі выштурхнулі лодку на бераг, а [Маша] паспрабавала схавацца за жанчын, але яе ветліва выштурхнулі на сярэдзіну. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
предупреди́тельно нареч. (любезно) ла́ска́ва, мі́ла; (вежливо) даліка́тна, ве́тліва; (внимательно) ува́жліва; (услужливо) паслу́жліва; (искательно) ліслі́ва; см. предупреди́тельный 1;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
объя́тие ср. и объя́тия мн. абды́мкі, -мкаў ед. нет;
◊
приня́ть с распростёртыми объя́тиями прыня́ць сардэ́чна (ра́дасна, ве́тліва);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыме́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаецца, служыць для прымеркі. Прымерачная кабіна. // у знач. наз. прыме́рачная, ‑ай, ж. Пакой, памяшканне для прымеркі. Сваіх пакупнікоў я абслугоўваў ветліва і культурна. Асабліва мужчын. Я па некалькі разоў вадзіў іх у прымерачную, круціў перад люстэркам. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сустрэ́ць, -рэ́ну, -рэ́неш, -рэ́не; -рэ́нь; -рэ́ты; зак.
1. каго-што. Тое, што і спаткаць.
2. каго-што. Прыняць пэўным чынам, выказаць свае адносіны да каго-, чаго-н., прывітаць каго-н.
Ветліва с. гасцей.
С. дакладчыка воплескамі.
3. што. Адчуць, атрымаць; надарыцца каму-н.
С. падтрымку.
Шчасце сустрэла на самым пачатку жыцця.
4. Сутыкнуцца з кім-, чым-н. у жыцці, у працы.
С. добрага чалавека.
5. Дачакацца пачатку, надыходу, з’яўлення чаго-н.
Змагаліся, каб хутчэй с. радасную перамогу.
|| незак. сустрака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рассусо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Доўга разважаць, гаварыць; траціць час на размовы. [Харчаў] перасіліў гоман у зале. — Я, канешне, рассусольваць не люблю, але з людзьмі невінаватымі я гавару вытрымана і ветліва. Мележ. — Пайшлі, нечага тут рассусольваць з ім, — як заўсёды, узгарэлася Прусава. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уласці́вы, ‑ая, ‑ае.
Які характэрны для каго‑, чаго‑н., з’яўляецца ўласцівасцю, якасцю каго‑, чаго‑н. Яшчэ з парога .. [гаспадыня] ветліва прывіталася, несучы на пухлявых губах усмешку, уласцівую толькі жанчынам. Колас. — А што думае камісар? — з уласцівай яму іранічнай манерай звярнуўся акцёр да хірурга. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ве́тлівы ’ласкавы, далікатны, прыветлівы’ (БРС, КТС, Бяльк.), сюды ж вытворныя: ветліва (БРС, Гарэц., Яруш., КТС, Бяльк.), ветлівасць ’уласцівасць ветлівага чалавека’ (БРС, Гарэц., Яруш., КТС), укр. вітли́вий, паўд.-рус. ве́тливий ’прыветлівы, ласкавы; развязны, гаваркі’. У іншых слав. мовах не адзначаецца. Усходнеславянскае ўтварэнне ад ветлы (< větъ‑lъ) і суф. ‑ivъ, хаця ўжо ў ст.-слав. мове гэты суфікс успрымаецца, як ‑livъ (Сялішчаў, Старосл. яз., 2, 81).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
запрашэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. запрашаць — запрасіць (у 1, 2 знач.).
2. Просьба, прапанова з’явіцца куды‑н., зрабіць што‑н. За стол селі не ўсе: суседкі ад запрашэння ветліва адмовіліся і прымасціліся на лаве. Шамякін. // Пісьмо або запіска з просьбай з’явіцца куды‑н., зрабіць што‑н. Разаслаць запрашэнні. □ Лабановіч прызнаўся, што рэдактар прыслаў яму запрашэнне прыстаць на работу ў рэдакцыю. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпаве́дна,
1. прысл. Належным чынам, суразмерна.
2. прыназ. з Д і Т. Згодна чаму і згодна з кім-чым; у залежнасці ад чаго‑н. Пан Длугошыц, кожны раз сустракаючы новага госця, выказваў усе адзнакі гаспадарскай радасці і шляхетнасці: кланяўся, ветліва націскаў руку, кідаў тую ці іншую фразу, адпаведна выпадку ці асобе госця. Колас. — Думка асушыць Калхіду з’явілася даўно, — гаварыў Андрэй Міхайлавіч. — Яна ўмацоўвалася адпаведна з ростам тэхнікі. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)