Клу́нкі ’кішкі, вантробы’ (Нас.). Параўн. шлункі (Нас., 237). Гл. шундзюк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляге́нневантробы’ (Мсцісл., Полымя, 1987, 7). Да лёгкі, лёганёўе (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ад’е́сці сов., в разн. знач. отъе́сть;

вантро́бы а.прост. въе́сться в печёнки;

сэ́рца а.прост. вы́мотать (всю) ду́шу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утро́ба ж.

1. (брюхо) чэ́рава, -ва ср.;

2. (внутренности, потроха) вантро́бы, -баў ед. нет;

утро́ба ма́тери уло́нне ма́ці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лу́ння ’кішкі, страўнік’ (паўн.-усх., КЭС). Да шлу́нневантробы, унутранасці, кішкі’ (Мат. Маг., Ян., Растарг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шаляні́ца, ‑ы, м. і ж.

1. Безразважны чалавек; дзівак. — Пусці!.. Ах!.. А няхай цябе з маладзіцаю! От шаляніца, чуць усе вантробы не вытрасла, — злаваўся нарокам Сцяпан. Крапіва.

2. Дураслівы, свавольны чалавек. А гэты Юзік-шаляніца, Малы яшчэ, зусім дурніца, Так пад нагамі і таўчэцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патрахі́, па́трахі, по́трахі, по́трохі, по́трохвантробы’ (маладз., глус., Янк. Мат.; КЭС, лаг.; ТС; Чач.), па́трашыць ’выварочваць вантробы’ (Касп., Нас.; КЭС, лаг.), патрашы́ць ’вымаць вантробы’ (ТСБМ, Шат.), даўг. патрушы́ць ’патрашыць (курыцу)’ (Сл. ПЗБ), віц. патыршы́ць ’раздзяляць тушу на часткі’ (Шн. 2). Укр. по́трух, потрушо́к, потрухи́, потрушити, патроха́ти, рус. по́трох, потроши́ть, польск. patrochy ’тс’. Да троха, трошкі, трохі (гл.). Аналагічна польск. podróbki, podróbce ’патрахі’ > drobny ’дробны’, ням. Gänseklein ’гусіныя патрахі’ < …klein ’малы’ (Брукнер, 576; ён жа, KZ, 43, 304; Праабражэнскі, 2, 117; Фасмер, 3, 346). Сюды ж кам. потроша́нка ’вантрабянка’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нутро́, -а́, н.

1. Унутраныя органы чалавека або жывёлы; вантробы.

Усё н. баліць.

2. Унутраная частка чаго-н.

Н. печы.

3. перан. Унутраная сутнасць каго-н.

Мяшчанскае н.

Усё гэта я нутром адчуваю.

Заглянуць у нутро каму, каго (разм.) — адгадаць чые-н. думкі, пачуцці.

Пераесці нутро каму (разм., неадабр.) — моцна надакучыць, стаць невыносным для каго-н.

|| прым. нутраны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).

Нутраное сала.

Н. свет чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Выхады́вантробы’ (Касп.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выхадзіць (гл. хадзіць). Параўн. рус. выходник ’сасуд у целе чалавека або жывёліны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёгкія, ле́гкіе, лёхкі, лёгкы, лёхке ’орган дыхання’ (ТСБМ, Дразд.; арш., кам., бяроз., КЭС, Сцяшк.), лёгкае (Касп.), лёгкая ’тс’ (Ян.), лёгкія вантробы ’тс’ (Інстр. лекс.). Укр. ле́гкі, лехкі, льо́хкіе, ле́гке, рус. легкие, легкое, ст.-рус. легкоѥ, польск. lekkie, мазав. letka wątroba, н.-луж. laẑke, чэш. мар. ľehčinyвантробы’, мар.-славац. ľehké ’лёгкія’. Паўн. прасл. дыялектызм lьgъko‑je, lьgъkije. Генетычна тоеснае з папярэднім словам. Матывацыя назвы: пры разборцы тушы забітай жывёлы, калі ўсе вантробы кладуцца ў цэбар з вадой, лёгкія ўсплываюць. Аналагічна ў іншых мовах: англ. lights ’лёгкія некаторых жывёл’ — light ’лёгкі’, ісп. livianosliviano (Фасмер, 2, 474; Слаўскі, 4, 132).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)