Сво́лак ‘падоўжная бэлька, якую клалі на сохі ў гаспадарчым будынку’ (ЛА, 4, ТС, Сл. Брэс., Ян.; гродз., баран., Сл. ПЗБ), ‘дзве папярочныя бэлькі ў адрыне’ (Скарбы), ‘апорная бэлька пад столлю, атрама’ (гродз., ЛА, 4; Сержп. Прымхі), сво́лак, свало́кбэлька’ (Мат. Гом.), свёлак ‘шост каля печы для прасушвання адзення’ (воран., Сл. ПЗБ). Укр. сво́локбэлька, якая падтрымлівае столь; маціца’, рус. сво́лок паўдн. ‘бэлька, маціца’, паўн. ‘навой у кроснах, на які набіваецца аснова’, чэш. мар. svlak ‘папярочка на збітых дошках’. Зваротны дэрыват ад *свалачы, параўн. рус. своло́чь ‘сцягнуць’ з узнаўленнем этымалагічнага ‑к‑, параўн. прасл. *velkti ‘валачы’. Гл. яшчэ волак, навалак. Таго ж паходжання беласт. svołaki ‘валакуша для перавозкі плуга на поле’ (Смул.). Збліжэннем з ствол (гл.) тлумачыцца ство́лакбэлька ў страсе на сохах’ (Пятк. 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вірхнякбэлька’ (карм., Мат. Гом.). Да вярхня́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́йла: пʼяны, як бэйла (Клім.). Запазычанне з польск. pijany jak bela (дзе bela ’пакунак’ < ням. Ballen; аб польск. слове гл. Брукнер, 20). Сюды ж, мабыць, і ўкр. дыял. бейла ’дурань, асталоп’. Польск. bela можа быць скарачэннем і ад belkaбэлька’ (параўн. укр. напивсь, як бэлька).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трам ’апорная бэлька ў хаце пад столлю’ (Бяльк., Байк. і Некр., В. В., Мат. Гом., Гарэц.; мсцісл., З нар. сл.; гродз., мін., мсцісл., ельск., ЛА, 4), ’падоўжная бэлька, якая падтрымлівае папярочныя’ (Пятк. 2, Сцяшк., Шушк., ТС), ’ствол дрэва’ (Мат. АЛА), ’кіль’ (Некр. і Байк.), ’калок’ (Яруш.), трамкі́ ’апошнія вянкі зруба’ (ельск., ЛА, 4), тран ’апорная бэлька’ (іўеў., слонім., рэч., ЛА, 4), прам ’тс’ (лун., там жа), отра́м, атра́м ’тс’ (бяроз., чашн., там жа), штрам ’тс’ (брасл., шарк., глыб., лаг., ЛА, 4) і штра́ма ’тс’ (віл., лаг., там жа), а таксама тра́ма ’тс’ (ТСБМ, Бяльк., Кал., Шат., Касп., Сцяшк., Гарэц., Шушк., ТС; гродз., мін., ЛА, 4; Сл. ПЗБ), ’прастора паміж бэлькай і столлю’ (Жд. 1), ’бэлька ў столі’ (брагін., Шатал.). Ст.-бел. трамъ ’бервяно, бэлька’ (XVII ст.; Ст.-бел. лексікон, КГС). На беларускай тэрыторыі сышліся, магчыма, два варыянты адной і той жа лексемы (рэаліі) — тра́м(а) і атра́ма, якія, аднак, могуць мець рознае паходжанне. Лексема трам (польск. tram, tranдыял. паўд.-усх. ’падваліна, падруба’, паўн.-усх. trama ’апорная бэлька’, в.-луж. trama, н.-луж. tramʼ, trama ’дручок, дубіна’, ’апорная бэлька’, ст.-чэш., славац. trámбэлька, брус’, харв. кайк. trȃm, славен. trȃm, tramȗ ’бервяно, брус’) запазычана з с.-в.-ням. trām, drām ’бервяно, бэлька’, параўн. с.-н.-ням. trāmeбэлька’, ст.-фрыз. trām(e) ’брус, бэлька’, нарв. tram ’драўляны парог’ (Клюге, 785; ЕСУМ, 5, 617) і праз заходнеславянскія мовы (пераважна праз польскую) трапіла на беларускую (і ўкраінскую) моўную тэрыторыю (Брукнер, 574–575; Махэк₂, 649; Скок, 3, 490; Бязлай, 3, 211; Сной₂, 776; Булыка, Запазыч., 323; Голуб-Копечны, 388; Голуб-Ліер, 486). Лексема атра́ма пашырылася з балтыйскай моўнай тэрыторыі, параўн. літ. atramà ’падпорка’, ’апірышча’, ’спінка крэсла, канапы’, atramstýti ’падперці/падпіраць, прыхіліць/прыхіляць’ (Цыхун, Лекс. балтызмы, 50; Лаўчутэ, Балтизмы, 41). Назіраецца іх узаемадзеянне (трам‑а, а‑трам). Далей ням. тэрмін суадносяць са ст.-грэч. τέρεμνον ’сені, гасцёўня’, з лац. trabs < і.-е. *drabma, альбо адносяць да і.-е. асновы *ter‑ ’прабірацца, дасягаць’, ’праходзіць праз што-небудзь’, узмоцненай фармантам *‑т; дапускаецца мажлівасць існавання праславянска-прагерманскай лексемы (Скок, там жа). Петр (В. В., 21, 207–217) дапускае роднаснасць прасл. *tramъ са ст.-грэч. τραφηξ, лац. trabs ’бервяно’, ’дрэва’, ’карабель’, што даволі сумніўна. Сюды ж тру́ма, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́лькабэлька’ (Юрч., Сцяшк. МГ, Інстр. I, ДАБМ, 883, Бяльк., Шат., Касп., Нас.). Ст.-бел. балька ’тс’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. дыял. ба́лька (у помніках з XVI ст.). Запазычанне з польск. balka ’тс’ (< ням.). Рыхардт, Poln., 32; Рудніцкі, 66 (супраць польскага пасрэдніцтва). Параўн. ба́лка1, бэ́лька.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рашпо́р ’падоўжаная бэлька, якая падтрымлівае папярочныя’ (Мат. Маг.). З польск. rostwork (< ням. Rostwerk, гл. рошт)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераво́д1 ’соламя — падоўжная бэлька, якая кладзецца на сохі; доўгае тонкае бервяно, на якое кладуць прымітыўныя кроквы — крукі’ (б.-каш., ЛА, 4; Касп.), ’бэлька ў столі’ (паўн.-усх., Бломкв.), ’бервяно ў апошнім вянку зруба над бэлькамі’ (Мат. Маг.), піряводзіна, пераводзіна, пераводзень ’вага ў студні з жураўлём’ (сен., рэч., ДАБМ, камент., 809), ’верхняя перакладзіна ў ткацкім варштаце, якая змацоўвае яго’ (Касп.). Стараж.-рус. прѣводъ, превод ’скляпенне’, перевод (1230 г.), ст.-рус. переводина (1696 г.) ’перавод’, рус. паўн. перево́д, перево́дина, перево́день, перево́докбэлька — апора падлогі ці столі; перавод’. Да пера- і ве́сці (гл.), хаця матывацыя наймення застаецца няяснай. Параўн. тлумачэнне лексемы переводинабэлька ў крытым двары, “якую можна пераводзіць, перакідваць” — ? (СРНГ, 26, 53).

Пераво́д2 ’знішчэнне, ’смерць’, пераво́дная ’знішчальная сіла’ (Нас.). Да пераве́сці (гл.). Параўн. рус. бранск., арл. перевести́ ’пахаваць каго-небудзь са звонам’, ярасл. ’пашкодзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трым ‘падоўжная бэлька, якая падтрымлівае папярочныя’ (кобр., Сл. Брэс.). Да трам (гл.). Галосная ‑ы‑ ў корані з трымаць пад уплывам народнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цеціва́, ‑ы, ж.

1. Частка лука — струна або тонкая вяроўка, якая сцягвае яго канцы. На пругкім луку, выгнутым з ляшчыны, яшчэ пяе ледзь чутна цеціва. А. Вольскі. Стаў [стралок] у патрэбную паставу, ускінуў лук, нацягнуў цеціву. «Маладосць».

2. Спец. Туга нацягнутая вяроўка, трос у некаторых механізмах, прыладах. Цеціва лучковай пілы.

3. Спец. Бакавая нахіленая бэлька лесвіцы, у якую ўстаўлены канцы прыступак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перасошчабэлька паміж слупамі ў восені’ (Касп.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ь]е з пера- і сошка < саха ’слуп, раздвоены ўверсе, на якім ляжыць кладзі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)