печённый пе́чаны;

карто́шка, печённая в золе́ бу́льба, пе́чаная ў пры́ску.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мё́рзлы, -ая, -ае.

1. Які зацвярдзеў ад марозу.

Мёрзлая зямля.

2. Сапсаваны ад марозу.

Мёрзлая бульба.

|| наз. мёрзласць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарні́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Агародніна, крупы, бульба і пад. як дадатак да рыбных і мясных страў.

Г. з макароны.

|| прым. гарні́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мунди́р мундзі́р, -ра м.;

карто́фель в мунди́ре разг. бу́льба ў мундзі́рах;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адбо́рны, -ая, -ае.

1. Адабраны з ліку іншых як лепшы па якасці; першагатунковы, выдатны.

Адборная бульба.

2. перан. Вельмі грубы, непрыстойны.

За сцяной чулася адборная лаянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мучні́сты, -ая, -ае.

1. Які змяшчае ў сабе муку або крухмал.

Мучністая бульба.

2. Падобны чым-н. на муку.

М. налёт на раслінах.

|| наз. мучні́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недапе́чаны, -ая, -ае.

1. Не даведзены пячэннем да поўнай гатоўнасці.

Недапечаная бульба.

2. перан. Недастаткова падрыхтаваны да якой-н. працы; малавопытны (разм.).

3. перан. Вялы, бязвольны (разм.).

Н. хлопец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́ранка, -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).

1. Запраўленая паранай бульбай ці мукой і завараная кіпнем сечка або мякіна на корм жывёле.

Зрабіць паранкі карове.

2. Параная бульба ў лушпінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дасма́жыцца, ‑жыцца; зак.

Смажачыся, дайсці да гатоўнасці. Бульба дасмажылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разварны́, ‑ая, ‑ое.

Рассыпчаты ў вараным выглядзе. Разварная бульба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)