здоро́во​I межд. (приветствие) прост. здаро́ў (здаро́ва), як ма́ешся, до́бры дзень;

◊

за здоро́во живёшь без дай прычы́ны, ні з таго́ ні з сяго́;

подобру́-поздоро́ву паку́ль цэ́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валэ́ндацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Доўга важдацца з кім‑, чым‑н. [Юстын:] — Ну, сам падумай: толькі і ведай, што цягай з крыніцы ваду, ды з харчамі валэндайся. Стаховіч.

2. Хадзіць, пераходзіць з месца на месца без асаблівай патрэбы, прычыны; бадзяцца, валачыцца. [Антось:] — Запрагай, і каб мне.. тут ніхто лішні не валэндаўся. Бажко. Адны [людзі] працуюць, другія валэндаюцца па вуліцы без работы. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дашука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго і без дап.

Разм. Настойліва шукаючы, расшукваючы, знайсці, адшукаць. Не дашукацца нікога. □ Праз мінут дваццаць .. [Адам] вярнуўся назад і ўбачыў, што бацька яго капае ў стайні яму. — Усё адно дашукаюцца, — разважліва сказаў ён бацьку. Чорны. // Разведаць аб чым‑н., дазнацца. Дашукацца прычыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нездарма́, прысл.

Разм. Не без падстаў, не без прычыны. Родная Балтыка! Сінь... Маякі... Любяць цябе Нездарма маракі. Жычка. [Шынкевіч:] — Нас выклікаюць у абком. — Ого! — устрапянуўся Каліта.. — Нездарма інструктар абкома сядзеў у нас цэлы тыдзень. Паслядовіч. // З намерам, не так сабе. Гамрэкелі зразумеў, што Саламон толькі прыкідваецца п’яным і што гэтую гулянку ён завёў нездарма. Самуйлёнак. Міхал адчуваў: механік падышоў нездарма, яму карціць пра нешта расказаць, ды не можа асмеліцца. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пустасме́х ’несур’ёзны чалавек, што часта і без прычыны смяецца’ (ТСБМ, Сцяц., Бяльк.; в.-дзв., Шатал.; стаўб., Нар. сл.; бялын., Янк. Мат.), ’жартаўнік’ (ЛА, 3), пустосме́х ’тс’ (ТС). Ад пусты́ ’бессэнсоўны’ і смех (гл.), магчыма, праз стадыю ўстойлівага словазлучэння пусты смех ’несур’ёзны, беспрычынны смех’: і возьме нейкі пусты смех (Колас) з пераносам назвы з’явы на яе носьбіта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́сці, паду́, падзе́ш, падзе́; падзём, падзяце́, паду́ць; паў, па́ла; падзі́; зак.

1. гл. падаць.

2. Загінуць, быць забітым (высок.).

П. ў бітве за Радзіму.

П. ахвярай чаго-н. (загінуць з-за чаго-н.).

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць пераможаным, скарыцца (пра крэпасць, уладу; высок.).

Крэпасць пала.

Стары лад паў.

4. перан. Маральна апусціцца, стаць нікчэмным.

Нізка п.

◊

Ні села ні пала (разм.) — нечакана, без прычыны.

Пасці духам — страціць надзею, занудзіцца.

|| наз. падзе́нне, -я, н. (да 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да панікі; прасякнуты панікай. Магчыма ў панічнай мітусні, узнікшай з прычыны нечаканай хвалі, .. [чалавека] і проста маглі скінуць з памосту ў агульнай штурханіне без усякага злога намеру. Лынькоў. Саша на момант супакоілася, адагнала свой панічны страх. Шамякін. // Які выклікае паніку. Панічныя чуткі.

2. Разм. Які паддаецца паніцы. Панічны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Знячэ́ўку ’нечакана, мімаволі’ (ТСБМ), знячы́вілі ’стрымгалоў, мімаволі’ (Нас., Байк. і Некр.). Параўн. укр. зніче́вʼя, знече́вʼя ’ад нечага рабіць, нечакана, без прычыны’. Форма знячэўку — спалучэнне прыназоўніка з з р. скл. назоўніка *нячцэвак. Паводле Шубы (Прыслоўе, 112), у форме знячэўкі адлюстроўваецца дээтымалагізацыя канчатка; магчыма і іначай: паралельная форма назоўніка ж. р. *нячэўка. Гэты назоўнік памянш. да нячы́віль (гл.). Гл. яшчэ знецікі. Мяркулава, Этимология, 1977, 91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расчарава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак., у кім-чым і без дап.

Зведаць пачуццё незадаволенасці з прычыны няздзейсненых спадзяванняў, надзей, мар. Расчаравацца ў чалавеку. □ Калі .. [Магдалена] прыйшла дадому, то ёй прыйшлося расчаравацца адразу: ад Кастуся пісьма яшчэ не было. Чорны. — Мы чакалі вас. А я, праўду кажучы, уяўляла вас крыху іншым. — І зараз крыху расчараваліся? — паціскаючы .. [Евг Аўсееўне] руку, адказаў Максім. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міну́та, -ы, ДМ -ну́це, мн. -ы, -ну́т, ж.

1. Адзінка вымярэння часу, роўная 1/60 гадзіны і якая складаецца з 60 секунд.

Без дваццаці мінут чатыры.

2. Кароткі прамежак часу, імгненне.

Мінуты радасці.

3. Адзінка вымярэння вугла і дугі, роўная 1/60 градуса (спец.).

◊

Мінута маўчання — знак выказвання жалю з прычыны чыёй-н. смерці.

Мінута ў мінуту — абсалютна дакладна.

На адну мінуту (разм.) — ненадоўга.

У адну мінуту — вельмі хутка.

|| памянш.-ласк. міну́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 1 і 2 знач.).

Пачакайце мінутку.

|| прым. міну́тны, -ая, -ае.

Мінутная стрэлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)