ую́к, ‑а, м.
Упакаваная паклажа, якая перавозіцца на спіне жывёлы. Густы вербалоз, безліч купін, хмары камароў і машкары не робяць лёгкім падарожжа па гэтых мясцінах. Выбіваліся мы адгэтуль перапэцканыя ў гразі, уюкі з сёдлаў саслізгвалі. Гавеман. // Мяшок, торба, сумка, прыстасаваныя перавозіць паклажу на спіне жывёлы.
[Цюрк. юк — паклажа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кліч, ‑у, м.
1. Заклік. Як гром пранёсся кліч: — Таварыш, прэч цара! — Далоў вайну! А. Александровіч. Над краінай прагучаў баявы кліч: усё для фронту! Данілевіч.
2. Крык, вокліч. — Трывога! — узвіўся над лагерам кліч. Мележ. Аднекуль паляцела безліч чаек і сваім сумным клічам абудзіла наваколле. Броўка.
•••
Кінуць кліч гл. кінуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Абл. Блыха. — Не стой, Юрка, босы доўга на зямлі, а то скочкі на цябе паналазяць, дык заснуць не дадуць. Чорны. Спаў я як забіты і не чуў, як напаўзло на мяне ўночы безліч скочак ад кажуха, што далі накрыцца. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслядо́ўнік, ‑а, м.
Той, хто прытрымліваецца чыіх‑н. поглядаў, якога‑н. вучэння і кіруецца імі ў сваёй дзейнасці; той, хто бярэ прыклад з каго‑н. Паслядоўнікі Аляксея Стаханава. □ Апавяданні Я. Коласа і яго паслядоўнікаў прасякнуты пафасам узвелічэння чалавека працы. Пшыркоў. У Сярмяжкі безліч паслядоўнікаў, свой багаты вопыт ён ахвотна перадае другім. Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́цьма, ‑ы, ж.
1. Вялікае мноства, безліч. Пад добры год у глінішчы была процьма рыжыкаў. Васілевіч. На ўзмор’і народу — калі ні прыедзеш — процьма, кішмя кішыць. Гартны. З процьмы думак — Не вытканых кроснаў — Мне запомніўся узор — дзераза... Іверс.
2. Уст. Бездань, прорва. Цёмна ў вачах зрабілася, як бы ў бяздонную процьму [Юлька] паляцела. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цьма 1, ‑ы, ж.
Адсутнасць святла; цемра. Ноч глухая. Ціха. Густа легла цьма. Колас.
цьма 2, ‑ы, ж.
1. Уст. У лікавай сістэме Старажытнай Русі — дзесяць тысяч.
2. Тое, што і процьма. Сітнякі стаяць, бы свечкі, Тут маліна і парэчкі — Розных ягад проста цьма. Колас. Ідзе машын па тракту цьма. Астрэйка.
•••
Цьма цьмушчая — вельмі многа, безліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мно́жество ср.
1. мно́ства, -ва ср.; (многочисленность) бе́зліч, -чы ж.;
во мно́жестве мно́га, шмат, у вялі́кай ко́лькасці;
2. мат. мно́ства, -ва ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Гі́бель ’гібель’ (БРС, Касп., Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Ужываецца і як прыслоўе ’безліч’. Рус. ги́бель, укр. ги́бель, ги́біль, ст.-слав. гыбѣль, балг. ги́бел, серб.-харв. ги́бељ і г. д. Няма ў зах.-слав. мовах. Прасл. дыял. *gybelь, *gybělь (вытворнае з суф. ‑elь, ‑ělь ад *gyběti, *gybiti). Трубачоў, Эт. сл., 7, 217; Фасмер, 1, 404; Слаўскі, 1, 283–284. Недакладна Шанскі, 1, Г, 66 (польск. gibiel сюды не адносіцца, гл. у Слаўскага, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
невераго́днасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць неверагоднага (у 1, 3 знач.). Неверагоднасць здагадкі. Неверагоднасць чутак.
2. Што‑н. неверагоднае, немагчымае. Марынцы хацелася слухаць Паходню, у якога, як ёй здавалася, было безліч цікавых гісторый, — ён прайшоў шлях, у якім сапраўднасць змешваецца з неверагоднасцю. Хадкевіч.
•••
Да неверагоднасці — надзвычайна, у самай высокай ступені. Гіпотэзы.. былі смелыя да неверагоднасці і грунтаваліся больш на здагадках, чым на навуковай аснове. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папуга́й, ‑я, м.
1. Трапічная лясная птушка з яркім стракатым апярэннем, якая здольна пераймаць розныя гукі, у тым ліку і чалавечую мову. Хоці праціскаўся скрозь шумны натоўп туды, адкуль чуўся птушыны гоман.. Тут былі і яркія, з вялікімі дзюбамі, туканы, і стракатыя папугаі, і рознакаляровыя галубы, і безліч іншых маленькіх і вялікіх птушак. Арабей.
2. перан. Разм. Пра чалавека, які не мае свайго погляду, паўтарае чужыя словы, думкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)