видне́ться несов. відне́цца, віда́ць (в прошедшем времени переводится со вспомогательным глаголом быць), быць ба́чным;
вдали́ видне́лись го́ры удалечыні́ былі́ віда́ць (ба́чны) го́ры, удалечыні́ відне́ліся го́ры.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Відо́мец 1 ’Parnassia L.’ (БРС), відомец балотны ’Parnassia palustris L.’ (гродз., Кіс.). Не мае адпаведнікаў у іншых слав. мовах. Відавочна, паходзіць ад відомы ’відны, бачны, светлы, прыкметы’ < viděti > vidom‑ъ і суф. ‑ьcь. Параўн. яшчэ рус. белозор, укр. білозор, рус. белоцвет, белоцветка, матывацыя наймення якіх падобна да называння відо́мец.
Відомец 2 ’Angelica silvestris’ (маг., гом., Кіс.). Узнікла ў выніку пераносу значэння паводле колеру кветкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каро́на, -ы, мн. -ы, -ро́н, ж.
1. Галаўны ўбор манарха з каштоўнымі ўпрыгожаннямі, які з’яўляецца сімвалам улады манарха.
Царская к.
2. перан. Улада, першынство ў чым-н.
Барацьба за карону.
Барацьба за шахматную карону.
3. Тое, што і крона¹.
4. Светлы арэол вакол Сонца, бачны ў час сонечнага зацьмення (спец.).
Сонечная к.
5. у знач. прысл. каро́най. Вакол галавы (пра жаночую прычоску).
Улажыць касу каронай.
◊
Карона з галавы не зваліцца (не спадзе) (разм.) — гонар не будзе закрануты, аўтарытэт не пацерпіць.
|| прым. каро́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сферы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сферы (у 1, 2 знач.), які мае форму сферы, шара. Сферычная паверхня. □ [Акно] было шырокае, амаль на ўсю сцяну кабінета, і мела сферычную форму. Шыцік.
2. У геаметрыі — размешчаны на сферы; характэрны для яе паверхні. Сферычны трохвугольнік. // Які вывучае ўласцівасці геаметрычных фігур, размешчаных на сферы. Сферычная геаметрыя.
•••
Сферычная астраномія — аддзел астраноміі, які вывучае бачны рух свяціл па нябеснай сферы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
храніка́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да хронікі (у 1, 2 знач.). У паэме [«Грозная пушча» Куляшова] пераважаюць гутарковыя апавядальныя інтанацыі: яны адпавядаюць хранікальнай паслядоўнасці падзей. Гіст. бел. сав. літ.
2. Які змяшчае ў сабе хроніку (у 3, 4 знач.); з’яўляецца хронікай. Джані Пучыні ў мінулым дакументаліст. Таму ў яго фільме так яскрава бачны ўплыў хранікальнага кіно. «Маладосць». // Дакументальна дакладны; такі, як у хроніцы. Хранікальны паказ фактаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ По́стаўка, постьіўка, пастаўка ’ніжняя палавіна жаночай кашулі (звычайна з горшага тоўстага палатна)’ (Нас., Банк, і Некр., Мік., Касп., Бяльк., Мат. Гом.; клім., Мат. Маг.; рас., Шатал.), параўн. балг. поставка ’кусок палатна для пашырэння рукавоў’. Зыходнае, відаць, постаў ’сувой самаробнага палатна’ (гл. пастаў), параўн. балг. постав ’кавалак палатна, адрэзаны ад стана’, серб.-харв. постав ’кавалак тканіны’, постава ’падкладка’. польск. postaw, postawa ’сувой палатна’, што дае падставы рэканструяваць прасл. *postavъ (ЕСУМ, 4, 537); адсюль пастаўка ’кавалак такой тканіны, падточаны знізу’. Выкарыстанне пастаўкі тлумачыцца эканоміяй добрага матэрыялу і заменай яго на торты ’гам, дзе ён не бачны. Ад паставіць, ставіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ви́димый
1. (ощутимый глазом) ба́чны;
2. (заметный для всех) прыме́тны, разг. прыкме́тны; (явный) я́ўны; (очевидный) відаво́чны;
ви́димый результа́т прыме́тны (відаво́чны) вы́нік;
3. (кажущийся, внешний) зне́шні, уя́ўны; (показной) паказны́;
его́ успе́х то́лько ви́димый яго́ по́спех то́лькі зне́шні (паказны́).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аго́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад агаліць.
2. у знач. прым. Без адзення; голы. Сумны, паніклы і ў той жа час суровы ў сваім маўчанні, з аголенай галавой,.. [вайсковец] доўга аглядаў запусцелае селішча. Ракітны. // Пазбаўлены покрыва. Аголенае карэнне дрэў. // Пазбаўлены верхняга слоя; бачны, не прыкрым. Аголеныя горныя пароды. // Пазбаўлены расліннасці (пра мясцовасць). Неба абложанае нізкімі хмарамі, здавалася, усё цяжэй навісла над аголенай зямлёй. Колас.
3. у знач. прым. Выняты з ножнаў. Казакі з аголенымі шаблямі, з гіканнем праімчаліся паўз яго [Юткевіча]. Мікуліч.
4. перан.; у знач. прым. Відавочны па сваёй сутнасці, непрыкрыты. Аголены цынізм. Аголеная праўда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыск, ‑а, м.
1. Прадмет або дэталь якой‑н. машыны, прыстасавання ў выглядзе плоскага круга. Дыск маятніка. Дыск магнітафона. Дыск электрапілы. □ Нумар быў заняты, і.. [дзяўчына] вешала трубку, чакала якую хвіліну і зноў круціла тэлефонны дыск. Арабей. // Спартыўны снарад у форме круга, які прымяняецца ў лёгкай атлетыцы для кідання. Кінуць дыск. // Магазін ручнога кулямёта, аўтамата, у якім змяшчаюцца патроны. Дыск аўтамата. □ Я набіваю моўчкі дыскі, Рыхтую к бою кулямёт. Прыходзька. // Бачны з Зямлі абрыс Сонца, Месяца і іншых планет. Сонца садзілася за небасхіл. Вось яно дакранулася сваім дыскам да зямлі. Сергіевіч.
2. толькі мн. (ды́скі, ‑аў). Разм. Дыскавая барана. Апрацаваць поле дыскамі.
[Грэч. diskos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пло́шча, ‑ы, ж.
1. Вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе або вёсцы. З вышыні бачны вуліцы, плошчы, запоўненыя машынамі і людскімі патокамі. Гамолка. Да заводскай плошчы, дзе прызначылі мітынг, было далёка. Карпаў.
2. Месца, прызначанае пад што‑н. або занятае чым‑н. Лясная плошча, патрэбная для нармальнага існавання зуброў, няўхільна змяншалася. В. Вольскі. Каля шырокіх плошчаў азіміны старшыня прасіў шафёра спыняць машыну. Кулакоўскі.
3. Спец. Частка плоскасці, заключаная ўнутры плоскай замкнутай геаметрычнай фігуры.
4. Памяшканне, прызначанае для якой‑н. мэты. Жылая плошча. □ З кожным годам пашыраюцца вытворчыя плошчы камбіната, вырастаюць новыя цэхі, завозіцца новае, больш дасканалае абсталяванне. Рунец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)