Рэ́пнік 1 ’бацвінне рэпы’ (ТСБМ), рэпнік ’страва з бульбы, морквы, бручкі, забеленая малаком’ (З нар. сл.; гродз., Сл. ПЗБ), рэ́пнык ’тс’ (Сл. Брэс.). Ад рэпа 1 (гл.).
Рэ́пнік 2 ’Rapistrum’ (ЭПБ, 4), ’лопух’ (шальч., Сл. ПЗБ). Гл. рэпік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
папле́сціся, ‑плятуся, ‑пляцешся, ‑пляцецца; ‑пляцёмся, ‑плецяцеся; пр. паплёўся, ‑плялася, ‑плялося; зак.
1. Пайсці павольна, не спяшаючыся або з намаганнем. Шоргаючы па халявах плашчом, Арцём паныла паплёўся ад свайго шалаша — адзінай будовы на кургане. Ракітны. Апіраючыся на плячо жанчыны, .. [Васіль] паплёўся ўздоўж акопа. Няхай.
2. Сплесціся, пераплесціся. [Мар’я:] — Пасадзіла я летась тут гарбузы. Дык бацвінне, як лаза, паплялося, на плот вешала. Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абцерабі́ць, ‑цераблю, ‑цярэбіш, ‑цярэбіць; зак., што.
1. Ачысціць ад галля, бацвіння, лісця і пад. Урэшце, спусціўшы апошняе дрэва на дзялянцы, мы абцерабілі яго і выбраліся на слаба ўезджаную дарогу. Савіцкі. // Абсячы, абрэзаць галлё, бацвінне, лісце і пад. Абцерабіць галлё на дрэве.
2. Разм. Аб’есці. Падрос козлік і вельмі ж развалачыўся. Панадзіўся ў Піліпавы грады і ўсе капусныя высадкі абцерабіў. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Мяцёва, мяціва, мяціво, мяціўя ’бацвінне’ (Жд. 1; іўеў., маст., Сцяшк. Сл.), ’націнне гародніны’ (бялын., Нар. сл.). З наць ’націна’. Параўн. чэш. nať, hať, mhať, mjať і інш. слав. лексемы, якія да прасл. natbCnyti, паиШ > паиъ ’мёртвы’. Мяркуецца, што націна — адміраючая, ужо не зялёная частка пераважна раслін-караняплодаў (Махэк₂, 391). Аб суфіксе ‑ів‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 41.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баланда́ ’вельмі рэдкая, няўдалая яда’ (Вешт.), ’яда з мятай бульбы’ (Лысенка, ССП), ’суп з бульбы і мукі, забелены малаком, зацірка’ (Мат. Гродз.). Параўн. рус. бала́нда́ ’від яды, баланда; бацвінне; зацірка; бульба з цыбуляй і г. д.; від лебяды, бацвінне; абрызглае малако’; ’балбатун, пустаслоў’. Усё да дзеяслова. Параўн. рус. бала́ндать, бала́ндить ’баўтаць; рашчыняць на вадзе муку; баўтаць нагамі; займацца пустымі размовамі’, укр. баланді́ти ’балбатаць, гаварыць’, баланда ’марудны, нехлямяжы чалавек; балбатун, пустамеля.’ Параўн. і чэш. blandat (Махэк₁, 33) ’балбатаць, гаварыць’. Зыходнае *balandati (гукапераймальнае?) ’баўтаць, размешваць’ → 1) ’рабіць яду наспех’ (адсюль і ’дрэнная яда, зацірка’); 2) ’балбатаць, гаварыць’. Няма падстаў гаварыць аб запазычанні ўсёй групы слоў з літ. мовы (надта многа значэнняў, якія не выводзяцца з літ. ’лебяда’). Запазычанае, мабыць, толькі бала́нда (< літ. balánda ’Chenopodium’). Аб запазычанні гл. Фасмер, 1, 113 (там і ранейшая літ-pa); Шанскі, 1, Б, 21; Урбуціс, Baltistica, 1969, V (I), 49.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́музам ’агулам’ (БРС). Рус. дыял. га́музом, укр. га́музом. Паводле Фасмера (1, 391), адносіцца да дзеяслова гомза́ть ’кішэць’ < *gъmъz‑. Трубачоў (Эт. сл., 7, 195) пад *gъmъz‑ разглядае многа славянскіх лексем, у тым ліку рус. гомоз ’мноства’, го́мозом ’усе разам’, га́маз ’маса, мноства’, га́мазам ’разам, агулам’, укр. га́муз ’мякаць; бацвінне (ад буракоў, лісты капусты)’, га́музом ’агулам’, бел. га́музам ’тс’, гаму́з ’шум’. Што гэта слова адносіцца іменна да групы *gъmъz‑, можна не сумнявацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́цвіна ’адзін з двух драцяных цяжоў, якія злучаюць галоўкі саней з пярэднімі капыламі’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Шат., Юрч.). Рус. дыял. и́тви́на ’прут, тонкая палачка’, пск., смал. ’папярочны брус, які злучае ўгары палазы саней’ (улічваючы геаграфічнае пашырэнне, магчыма, з беларускай), ви́тви́на ’сцябло, ліст каранеплодных раслін’, ’прут, тонкая палачка’, ’вялікая галінка’, витли́на ’бацвінне бульбы, гароху’. Польск. witwina ’парода вярбы’. Звязана з *viti, *větvь (з вакалізмам *vit‑; параўн. польск. witka, славен. vȋtva). Праабражэнскі, 1, 86; Фасмер, 1, 321. Адносна агульнай і.-е. карціны гл. ветка 1. Параўн. яшчэ семантычна і фармальна блізкія віціна 1, вица.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыва́рак, ‑рку, м.
1. Гатаваная страва. Я злазіў у будан, узяў міску і пайшоў да катла па снеданне — прыварак касцам даваў калгас. Сачанка. Я з жонкай жыву на кватэры прыватнай, Калі з прываркам, калі без прыварку. Барадулін.
2. Прадукты харчавання, якія ідуць на прыгатаванне стравы. У лесе нічога не расце: ні хлеб, ні бульбіна, ні які другі прыварак... Паслядовіч. Звычайна на прыварак ішлі бульбяныя лушпайкі, бураковае бацвінне. А сёння пракідалася нават цэлая дробная бульба. Сабаленка. // Заправа, якая дадаецца да галоўных прадуктаў пры гатаванні гарачых страў; прыкраса. Прыварак у боршч. □ Такія-сякія прадукты мы табе збяром. Насып[лем] крупы ды прыварку да яе. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бульбя́нік, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у, зб. Бацвінне бульбы, цяўнік. Выраслы бульбянік закрываў малога амаль да плеч. Мележ. Жалезнымі граблямі дзядзька Іван зграбае апалае лісце і прэлую траву і кідае на кучу сухога бульбяніку. Васілевіч.
2. ‑а. Аладка з дранай сырой бульбы; тое, што і дранік. З рук у рукі .. нам пачалі перадаваць ежу. Яйкі і хлеб, мяса і загорнутыя ў капуснае лісце бульбянікі. Мехаў.
3. толькі мн. (бульбя́нішчы, ‑аў). Беларуская страва, прыгатаваная з варанай тоўчанай бульбы ў выглядзе галушак.
4. ‑а. Разм. Пра таго, хто харчуецца пераважна бульбай. На снеданне — дранікі, Бабка — на абед. Называў бульбянікамі Магілёўцаў свет. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нахра́ць (ныхриць) і нахрит (?) ’гвалт, насілле’ (Нік., Оч.), нахритым ’гвалтоўна, сілай’ (там жа); нахрыццю ’нахабна’: ён нахрыцьцю лезе ў вочы (Ласт.), нахриццю (нахратью) ’зламысна’ (Нік., Няч.), на́хрыць (на́хриць) ’той, хто уздзейнічае на іншага насіллем, хто паводзіць сябе насуперак прынятым правілам і ўмовам жыцця’ (Нік., Оч.), нахритны (ны‑ хритный) ’дзёрзкі, гвалтоўны’ (там жа), рус. нахрит ’нахабнае нападзенне, грабеж; дзёрзкасць з насіллем, бессаромнае нахабства і раптоўнасць дзеяння’ (зах., Даль), ’бессаромны чалавек, нахабнік’, нахритом ’дзёрзка, нахабна; гвалтам’. Паколькі словы ў беларускіх гаворках ужываюцца паралельна з нахрип, нахрипам (гл.), магчыма дапусціць падабенства ва утварэнні, параўн. ахрипкі ’бацвінне, абрэзкі’ і ахриткі (ахряткі) ’аб’едкі’, з другасным паўнагалоссем ахариткі ’тс’ (гл.); што да незафіксаванага *храт‑ (< *храціць, Охраць ’біць, кідаць’), параўн. славен. hrėtiti se, hreti se ’выклікаць агіду’, славац. chriatiť sa ’рабіць высілак, сіліцца’, што ў сваю чаргу, магчыма, звязана з кратаць (гл.), параўн. славац. nakriatnuť ’прыгнуць, нагнуць, прымусіць сілай’ (Махэк₁, 162; Бязлай, 1, 202–203).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)