Рыжава́ньебадзяга, травяністая расліна’ (ПСл). Ад ры́жы (гл.) па колеры расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́ндаць, трэ́ндацца ‘бадзяцца’, трэндыньня ‘бадзянне’, трэ́нданнікбадзяга’ (Юрч. СНЛ). Гл. трэнта́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вандруга, вандрюгабадзяга’ (Нас.). Да вандраваць з экспрэсіўнай суфіксацыяй; параўн. зладзюга, падлюга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валацу́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑цузе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Бяздомны чалавек, які не мае пэўнага прыстанішча і заняткаў; бадзяга. Бежанства зблытала.. [Сёмкавы] разлікі, выбіла з-пад ног падпору і вось — перад.. [Рыгорам] бяздомны валацуга. Гартны. // Лаянк. Пра таго, хто любіць валачыцца, цягацца без справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туля́кабадзяга, валацуга’ (Нас., Некр. і Байк., Янк. 3.), ‘палахлівец’ (Ф. Янкоўскі), ст.-бел. тулакъбадзяга’ (ГСБМ). Параўн. польск. tułák ‘тс’ (з чэш., Басай-Сяткоўскі, Słownik, 401), дыял. tulak ‘балван, дурань’, в.-луж. tulak ‘праныра’, чэш. tulakбадзяга, валацуга’. Відаць, незалежныя ўтварэнні ад *tulati sę, гл. туляга, туляцца, акрамя старабеларускага, якое, хутчэй за ўсё, праз польскую мову з чэшскай. Варыянтнасць канца слова адлюстроўвае сінанімію суфіксаў у беларускай мове, што датычыць назоўнікаў агульнага роду на ‑яка і ‑яга, гл. Сцяцко, Афікс, наз., 176–179.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ўзабадзяга, валацуга’ (Сл. паўн.-зах.), рус. варон. лаўзить ’красці’. З літ. laužas ’няўдачнік, апушчаны, гультаявалі чалавек’ (Грынавецкене, Сл. паўн.-зах., 2, 632).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляўтра́ ’гультай’ (глыб., Сл. ПЗБ) — адзін з варыянтаў лексем лотр, лойтра (гл.), відавочна, кантамініраваны літуанізм, параўн. lãtrasбадзяга’, laũšis ’тоўсты, непрыгожа апрануты чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блы́ндаць ’бадзяцца’ (Касп., Арх. ГУ, Янк. I, Сцяшк. МГ, Янк. Мат.), блы́ндзець ’тс’ (Сцяшк. МГ), блэ́ндаць ’тс’ (Янк. Мат.), блы́нда, блэ́ндабадзяга’ (Янк. Мат.). Лічыцца запазычаннем з балт. моў. Параўн. лат. blìndêtiês ’бадзяцца’, blindaбадзяга, валацуга’, літ. blañdotis, blandýtis ’бадзяцца’. Падрабязна Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 50 (там жа літ-pa і ўказанне на некаторыя этымалагічныя цяжкасці). Не выключаецца, што некаторыя формы маглі быць запазычаны з польск. Гл. блэ́ндаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аблу́да1 ’зман, памылка’ (БРС, Яруш., КТС), аблудны (КТС), польск. obłuda (да łudzić ’падманваць’).

Аблу́да2бадзяга’ (драгіч., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.) да блудзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахня́ ’неахайны чалавек’ (гродз., Сл. паўн.-зах.). Відавочна, гэта семантычны перанос з лахнябадзяга’. Да лахацьі (гл.). Аб суф. ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)