трансля́тар, ‑а, м.

Спец. Прамежкавае ўстройства для ўзмацнення, пераўтварэння і перадачы электрасігналаў сувязі, якія нясуць розную інфармацыю (гук, відарыс і пад.). Аўтаматычны транслятар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́лат, -а, М -лаце, мн. -ы, -аў, м.

1. Вялікі цяжкі малаток для ручной коўкі, драбнення камення і пад.

Кавальскі м.

2. Механічная прылада для апрацоўкі металаў пры дапамозе ціску.

Аўтаматычны м.

3. Спартыўная прылада для кідання: металічнае ядро з тросам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

геліёграф, ‑а, м.

1. Тэлескоп з фотаапаратам, прызначаны для фатаграфавання Сонца.

2. Аўтаматычны апарат для запісу працягласці сонечнага свячэння.

3. Уст. Прыстасаванне для перадачы светлавых сігналаў на адлегласць.

[Ад грэч. hēlios — сонца і gráphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́рмаз, -а і -у, мн. тармазы́, -о́ў, м.

1. -а. Прыстасаванне для спынення або запавольвання руху машыны, цягніка і пад.

Аўтаматычны т.

Заскрыпелі тармазы, і машына спынілася.

2. -у, перан. Перашкода ў развіцці чаго-н.

Т. у рабоце.

|| прым. тармазны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.) і то́рмазны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сто́пар, ‑а, м.

Спец.

1. Прыстасаванне для фіксацыі рухомых частак механізма ў пэўным становішчы. Аўтаматычны стопар. Стопар мікрометра.

2. Прыстасаванне для ўтрымання якарнага ланцуга, троса на судне.

3. Механізм для закрывання клапана ў сталеразліўных каўшах.

[Англ. stopper — корак, затычка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таксі́ ’аўтамабіль, прызначаны для перавозкі пасажыраў або грузаў з аплатай па таксометру’ (ТСБМ), ’легкавы аўтамабіль’ (швянч., воран., Сл. ПЗБ), адаптаванае таксо́ н. р., такся́ ж. р. ’таксі’ (Мат. Маг. 2). Запазычанне савецкага часу з заходнееўрапейскіх моў са скарачэння taxi на французскай глебе слова taximètre, першапачаткова ’аўтаматычны лічыльнік для машын гарадскога транспарту з указаннем кошту праезду’, пазней ’аўтамашына з такім лічыльнікам’ (Чарных, 2, 226).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́рмоз в разн. знач. то́рмаз, -за м.;

автомати́ческий то́рмоз аўтаматы́чны то́рмаз;

то́рмоз разви́тия чего́-л. то́рмаз развіцця́ чаго́е́будзь;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

францу́зскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Францыі, французаў, які належыць, уласцівы ім. Французская мова. Французская літаратура.

•••

Французская булка — невялікая белая булка прадаўгаватай формы.

Французскі абцас — высокі, тонкі, выгнуты абцас.

Французскі замок — дзвярны аўтаматычны замок.

Французскі ключ — а) ключ для французскага замка; б) ключ для адшрубоўвання гаек; гаечны ключ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ручны́, -а́я, -о́е.

1. гл. рука.

2. Прызначаны, прыстасаваны для рук.

Р. гадзіннік (наручны). Р. багаж (які можна везці пры сабе).

3. Які робіцца рукамі; які прыводзіцца ў дзеянне рукамі.

Ручная вышыўка.

Ручная граната (для кідання рукой). Р. набор (друкарскі).

4. Пра работу, падлікі: не аўтаматычны (спец.).

Ручныя вылічэнні.

5. Пра звера, птушку: прыручаны, які прывык да чалавека.

Ручная вавёрка.

Р. арол.

Ручны продаж

1) гандаль з рук;

2) у аптэцы: продаж без рэцэптаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запо́р 1, ‑а, м.

Прыстасаванне, якое служыць для запірання дзвярэй, варот і пад. Жалезны запор. Аўтаматычны запар. □ Неўзабаве заляскаталі запоры дзвярэй і ў пустаце форткі паказаўся злы твар. Машара. Мінаў.. [Амелька] толькі двары з моцнымі дубовымі варотамі, з цяжкімі жалезнымі запорамі. Краўчанка. Аднойчы, седзячы на ганку, Паўлік заўважыў, што дзверы ў хляўчук адчынены. Дагэтуль яны заўсёды былі на запоры. Беразняк.

запо́р 2, ‑у, м.

Працяглая затрымка стулу або сістэматычнае няпоўнае апаражненне кішэчніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)