Ма́хціцашуканец, хлус’ (Нас.). Рыфмаванае ўтварэнне да шляхціц ад маха́ць ’хлусіць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стахе́йашуканец, падманшчык’ (ПСл). Цёмнае слова. Магчыма, мае аказіянальнае паходжанне ад уласнага імені Стахе́й (< Яўстафій).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ошусташуканец’ (Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ, Федар. I, Нар. лекс.). Ст.-бел. ошустъ ’тс’. Гл. вошуст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абармо́т, ‑а, М ‑моце, м.

Разм. Чалавек, учынкі і паводзіны якога выклікаюць абурэнне, агіду; нягоднік, грубіян, ашуканец. У душу ўлазіць з брудным ботам, Жыццё атручвае, як гад. Пракляты ж будзь ты, панскі лад, Дзе права правяць абармоты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́шусташуканец’ (З нар. сл., карэліц.). Ст.-бел. ошустъ. Запазычанне з польск. oszust ’тс’ (Булыка, Запазыч., 234).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дваі́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дваістага. А разам з гэтым постаць цара вынікала ва ўяўленні ў сваёй страшнай дваістасці: цар лагодны, партрэты цар, і цар, паказаны ў кніжачцы, драпежны цар-ашуканец са злосна вышчаранымі зубамі, гатовымі грызці людское цела. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарысе́й, ‑я, м.

1. У Старажытнай Іудзеі — член рэлігійна-палітычнай партыі, якая абараняла інтарэсы заможных і вызначалася фанатызмам і крывадушшам.

2. перан. Ханжа, крывадушнік. [Лабановіч пра сябе:] А ён... проста — манюка, хітрэц, фарысей, ашуканец,.. фальшываманетчык, бо выдае сябе не за тое, што ён ёсць... Колас.

[Ад стараж.-яўр. pārāš.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́мухрыць ’вымуштраваць’ (Бяльк.). Відавочна, звязана з замухрышка (гл.), рус. мухры́га ’неахайны, таксама маларослы чалавек’, мухры́жнік ’махляр, ашуканец’, якія, магчыма, да мухляваць (гл.) (Фасмер, 3, 19).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

махля́р, ‑а, м.

Разм. Той, хто махлюе, займаецца махлярствам; жулік, ашуканец. [Бабейка:] «Не, Саўка, ты быў проста дробны і, я сказаў бы на сталы розум, далёка не ўдачлівы махляр, і зямлі ты ніколі не любіў». Хадкевіч. Аленка быў спрытны махляр і нажываўся на арыштанцкім хлебе, гароху, капусце і сале. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абаку́ліваць ’падманваць, ашукваць’ (Нас., Бяльк.), абакуліцца ’памыліцца’ (Нас., Яруш.), абакульнікашуканец’ (Бяльк.), абакула ’той, хто ашуквае’ (Касп., Яруш.) < *о‑ба‑кул‑ити < *бакуля < *бакаць. Што датычыць словаўтваральнай мадэлі, параўн. абдзяжуліць (гл.). Рус. бакулить ’гаварыць, балбатаць’, бакуля, бакуня ’балбатун’, бакать ’гаварыць, балбатаць’. Параўн. ст.-польск. bakać, чэш. bakati ’зваць’ (< прасл. bajati ’гаварыць’). Інакш Фасмер, 3, 97, які абакуливать < аб + акула. Рус. окулаашуканец’ хутчэй за ўсё памылковая дэкампазіцыя ад обакулить, бакулить. Гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 17. Гл. бакулы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)