Сула́дныадпаведны, узгоднены’, ’стройны, гарманічны’ (Стан.), сула́дна ’дружна, зладжана’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), сула́дно (ТС), сула́дна (suładna) ’лад, парадак, згода’ (Варл.). Ад сула́дзіць < ладзіць < лад (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́хтачка ’адзнака’: у Тамарінага мальца дайжа рохтачкі ўсе твае (Юрч. СНЛ). Узыходзіць да ры́хт, ры́хты ’такі ж, падобны’, ры́хтык, ры́хцік ’якраз, дакладна’ < польск. rychtyk, rychtyg < ням. richtig ’правільны’, ’сапраўдны’, ’адпаведны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ну́ты ’прапілаваныя праёмы ў дошках дзвярэй, куды заганяецца шпона або пояс’ (Сцяшк.). Запазычанне праз польск. nut ’паз у драўніне, у які заходзіць адпаведны выступ’, nuty, мн. л. з ням. Nut(e) ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́ства 1, ‑ы, ж., зб.

Веруючыя якой‑н. царквы; парафіяне. [Ксёндз] вялікі мастак на тое, каб стварыць адпаведны настрой у сва[ёй] паствы, каб потым выігрываць на яе струнах патрэбныя яму мелодыі. Колас.

па́ства 2, ‑ы, ж.

Абл. Пасьба. Ззаду стаім, маладзейшыя, — Усе басанож, Так, як вярнуліся з паствы. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прылі́чны ’прыстойны; дзябёлы, мажны’ (Ян.); відаць, сюды ж семантычна (да 1‑га знач.) і арэальна блізкае прылі́цы ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (рэч., ЛА, 3) з рэгулярным чаргаваннем канцавога зычнага асновы. Узыходзіць да прасл. *priličьnъjь прэфіксальнае ўтварэнне ад *ličьnъjь, гл. таксама лі́чны2. Укр. прили́чнийадпаведны, слушны, дарэчны’, рус. прили́чный ’які падыходзіць, прыстойны’, ст.-рус. приличьныи ’падобны’, ц.-слав. приличьнъ ’тс’, чэш. priličnýадпаведны’, славен. príličen ’які падыходзіць, значны, вялікі’, серб.-харв. прѝличан ’дастатковы, значны; прыстойны’, балг. прили́чен ’падобны’. Гл. Фасмер, 3, 364.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схілі́цца, схілю́ся, схі́лішся, схі́ліцца; зак.

1. Нагнуцца, нахіліцца над кім-, чым-н.

С. над калыскай дзіцяці.

Вярба схілілася над возерам.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павярнуць да якіх-н. межаў (часавых або прасторавых).

Дзень схіліўся к вечару.

3. перан. Згадзіўшыся з чым-н., абдумаўшы што-н., зрабіць адпаведны вывад.

С. на бок калектыву.

|| незак. схіля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. схіле́нне, -я, н.

4. перан. Пакарыцца каму-, чаму-н.; падпарадкавацца каму-, чаму-н.

Не с. перад ворагам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ардына́рыя ’пачасавая плата натурай’ (БРС), параўн. больш асвоеную форму андынарыя (гл.). З польск. ordynaria ’тс’ < лац. ordinarius (мн. л. ordinaria) ’звычайны, адпаведны да пэўнага парадку’. З гэтага ж лацінскага слова ардына́рны ’звычайны, просты’ (магчыма, праз польскую мову). Фасмер, 3, 156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прапарцыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае правільныя прапорцыі; суразмерны з чым‑н. Прапарцыянальны склад цела.

2. Такі, які з павелічэннем ці памяншэннем адной велічыні павялічваецца ці памяншаецца ў столькі ж разоў. Прапарцыянальная залежнасць. Прапарцыянальныя адрэзкі. // Які знаходзіцца ў пэўнай колькаснай адпаведнасці з чым‑н., адпаведны чаму‑н. Планамернае прапарцыянальнае развіццё народнай гаспадаркі.

•••

Прапарцыянальная сістэма выбараў гл. сістэма.

[Ад лац. proportionalis — суразмерны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апра́ва ’рамка, аклад абраза; пераплёт кніжкі’. Рус. оправа ’рамка, аклад’, укр. оправа ’пераплёт; рамка, аклад’, польск. oprawa ’пераплёт, рамка’. Да апраўляць ’апрацоўваць, прыводзіць у адпаведны выгляд’, адкуль і ’ўстаўляць у аправу’. Значэнні ’рамка’ і ’аправа абраза’ адносна новыя з больш старога аправа ’рамка’. Ст.-бел. оправа ’паправа, наладка’ (магчыма, з чэшскай, сустракаецца ў Скарыны, хаця вядома і ў старапольскай); ’дакумент на права карыстання маёмасцю’ і ’маёмасць, запісаная на чыёсьці імя’ (Юрэвіч–Яновіч, Бел. мова, 97), звязана са старапольскім значэннем дзеяслова oprawić ’забяспечыць’, ст.-бел. оправити ’ўнагародзіць’ (Гарб.). Семантычны пераход у дзеяслове, магчыма, такі: ’паправіць, прывесці ў адпаведны выгляд, зрабіць аправу’ і ’паправіць (матэрыяльнае становішча), запісаць маёмасць, узнагародзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́пша іран. ‘той, хто многа есць’ (маст., Сл. рэг. лекс.). Экспрэсіўнае найменне ад трупа́ць (гл.) з суф. ‑ша, які ўтварае назвы асоб паводле ўласцівага ім дзеяння («з экспрэсіяй зніжанасці», гл. Сцяцко, Афікс, наз., 76), хутчэй за ўсё, пад балцкім уплывам (параўн. адпаведны літоўскі суфікс, гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 223–225).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)