непрыхава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які праяўляецца адкрыта, не хаваецца. У голасе камандзіра роты Туравец пачуў непрыхаваную трывогу. Мележ. Як змовіўшыся, мужчыны з непрыхаваным чаканнем пазіралі на Якава Каваліка — чакалі, што скажа брыгадзір. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвастану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да хвастаць (у 1 знач.).

2. перан. Разм. Выказаць адкрыта непрыемную праўду ў вочы. Натура ўжо гэткая: ніколі не сцярплю, па вачах праўдай хвастану. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́шні, ‑яў; адз. няма.

Разм.

1. Інтрыгі, падкопы. [Стася] пачала адкрыта гаварыць рыбакам пра .. патаемныя шашні [Бешчата] з бандытамі. Бажко.

2. Любоўныя інтрыгі, сувязі. У сваім мужу Іна расчаравалася і хутка завяла шашні з нейкім Артурам. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

всеуслы́шание / во всеуслы́шание го́ласна, уго́лас, (гласно, публично) публі́чна, пры наро́дзе, (для всеобщего сведения) для агу́льнага ве́дама, (открыто) адкры́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напрями́к нареч., разг.

1. напрасткі́, напрасця́к; наўпро́ст; нацянькі́;

2. перен. (без обиняков) про́ста, без хі́трыкаў; (откровенно) адкры́та, шчы́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скры́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Быць скрытным; скрываць што‑н. ад каго‑н. Не скрытнічай, а гавары адкрыта, шчыра. □ Паліцыя ніколі не хавала, што Якуб памагае ёй. І сам Якуб не скрытнічаў з гэтым. Каваленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забра́ла, ‑а, н.

Частка шлема, якой прыкрываецца твар, каб засцерагчыся ад удараў. Здаецца, зараз з цаглянай вежы вылезе рыцар і скажа: — Стой! На твар забрала апусціць нізка. А. Вольскі.

•••

З адкрытым (паднятым) забраламадкрыта, не ўтойваючы сваіх сапраўдных намераў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пая́ва ’з’яўленне’ (чач., Мат. Гом.). Да па‑ (< прасл. po‑) і я́ва < прасл. ava > прыслоўе avě > aviti ’з’явіцца, адкрыць, паказаць’, найбліжэйшым і.-е. адпаведнікам для якіх будуць літ. ovytis ’з’яўляцца’, ’з’яўляцца ў сне’, ст.-інд. āvíḥ, авест. āvišадкрыта’ (Міклашыч, 101; Бернекер, 1, 34; Слаўскі, 1, 527; Махэк, 178; Фасмер, 4, 540–541; Трубачоў, Эт. сл., 1, 94–95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вызнава́ць, ‑наю, ‑наеш, ‑нае; незак.

1. Незак. да вызнаць.

2. што. Адкрыта трымацца якой‑н. веры, вучэння, поглядаў і пад. Вызнаваць пратэстанцтва.

3. каго-што. Разм. Трымацца пэўнай думкі аб кім‑, чым‑н.; лічыць. Сярод усіх.. [Адам] вызнаваў сябе за лепшага. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прафе́сар ’вышэйшае вучонае званне выкладчыка і супрацоўніка вучэбных устаноў’, ’вялікі знаўца чаго-небудзь’ (ТСБМ). Ст.-бел. професоръ ’настаўнік, прафесар’ (XVI–XVII стст.) праз польск. profesor (Булыка, Запазыч., 268); пасля, магчыма (але неабавязкова), праз рус. профе́ссор з ням. Professor, крыніца ў лац. professor ’публічны настаўнік’ ад profiteorадкрыта аб’яўляць (аб прадмеце сваіх заняткаў, аб сваёй спецыяльнасці)’ (гл. Фасмер, 3, 384; Банькоўскі, 2, 780).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)