адпа́свіць, ‑пасу, ‑пасеш, ‑пасе; ‑пасём, ‑пасяце, ‑пасуць і ‑пасу, ‑пасвіш, ‑пасвіць; ‑пасвім, ‑пасвіце, ‑пасвяць; пр. адпасвіў, ‑пасвіла; заг. адпасі; заг.
1. Правесці, на пасьбе пэўны час. Адпасвіць сваю чаргу.
2. каго. Адкарміць на падножным корме. Адпасвіць цялят на канюшыне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абгла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго і што.
1. Зрабіць паверхню чаго‑н. роўнай, гладкай; збольшага апрацаваць. [Сымон:] Ёмкі будзе крыж. Збольшага абчасалі і запілавалі з Данілкам, засталося толькі трохі абгладзіць, і ўсё будзе гатова. Купала.
2. Разм. Зрабіць гладкім, адкарміць. Абгладзіць парсюка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кпіць, кплю, кпіш, кпіць; незак., з каго-чаго і без дап.
Строіць кпіны, насміхацца. Першыя дні толькі і гутаркі было, што пра Валянціну. Адны гаварылі, што яна прыветлівая, такая стройная, прыгожая, чарнявая, другія злосна кпілі, што худая і Шаманскі прывёз яе, каб адкарміць на калгасным хлебе. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падме́цца, (толькі ў форме інф. і пр. часу); зак.
Разм. Паабяцаць зрабіць, выканаць што‑н. Брыгада, якая працуе на свінаферме, падмелася адкарміць для продажу дзяржаве дзве тысячы свіней. Хведаровіч. Бацька падмеўся быць за памочніка ў старога каваля — малатабойцам. Кухараў. Падмеўся [дзед Сілівон] сплесці дзве пары лазовых лапцей. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упа́свіць, ‑су, ‑сеш, ‑се; ‑сем, ‑сяце, ‑суць; пр. упасвіў, ‑віла; заг. упасі; зак., каго.
1. Змагчы пасвіць. Не ўпасе кароў адзін пастух. // перан. Разм. Выгадаваць, дагледзець, выхаваць. — Да трох год, кажуць, качай [дзяцей], як яечка, да сямі пасі, як авечку. А падрастуць, дык і не ўпасеш, бывае. Ермаловіч. Паспрабуй, угледзь нават трох — зайцоў і тых не ўпасеш, а тут людзі. Чыгрынаў.
2. Разм. Адкарміць на падножным корме.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ту́чыць ‘адкормліваць, рабіць тлустым’ (Нас., Ласт., Янк. БП): pańskaje oko kania tuczyć (ваўк., Федар. 4), ст.-бел. тучити, тучыти ‘адкормліваць’, ‘напаўняць’ (ГСБМ), ‘адкарміць, насыціць’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. ту́чи́ти ‘рабіць тлустым, даглядаць’, рус. дыял. (зах.) ту́чить ‘угнойваць (зямлю)’ (Даль), польск. tucznić ‘рабіць тлустым, тучным’, чэш. tučit ‘станавіцца тлустым’, славац. tučiť ‘адкормліваць’, славен. дыял. túčiti ‘зрабіць тлустым’, макед. тучи ‘рабіць тлустым; карміць тлустым’. Прасл. *tučiti ‘рабіць тлустым, адкормленым’, вытворнае ад *tukъ ‘жывёльны тлушч’ (Борысь, 652), гл. тук 1; апафанічныя варыянты *tyti (гл. тыць) і *toviti ‘адкормліваць’ (магчыма, сюды прыметнік то́віст ‘тоўсты’, гл.), падрабязней гл. Скок, 475; Куркіна, Этимология–1976, 25; Глухак, 628.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)