Абнацу́рыць ’абазначыць, адзначыць’, абнацурэнне (Шпіл.) да цур, чур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трыццаціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу ў трыццаць год. Мінулае трыццацігоддзе.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося трыццаць год таму назад. Адзначыць трыццацігоддзе працоўнай дзейнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Памаёвацца, помаёваццаадзначыць, добра правесці час на прыродзе’ (ТС). Да май (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зарэгістрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Запісаць, адзначыць для ўліку, для прыдання законнай сілы і пад.; узяць на ўлік. Зарэгістраваць удзельнічаў нарады. Зарэгістраваць шлюб. Зарэгістраваць падземныя штуршкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каршачо́к ’каршун’ (Сержп. Грам.). Трэба адзначыць, што каршачок — дэмінутыўная форма ад коршак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дваццаціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу ў дваццаць гадоў. Мінулае дваццацігоддзе.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося дваццаць гадоў таму назад. Адзначыць дваццацігоддзе з пачатку працоўнай дзейнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улюбёнец, ‑нца, м.

Той, каго асабліва любяць, цэняць; пястун, любімчык. Пан загадаў вяселле свайго ўлюбёнца адзначыць багатым і вясёлым банкетам. Машара. Хлопчык усцешыўся, пагладзіў вялікага адгадаванага ката, князевага ўлюбёнца. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азнаменава́ць, ‑мяную, ‑мянуеш, ‑мянуе; зак., што.

1. Засведчыць што‑н., з’явіцца выражэннем чаго‑н.

2. Адзначыць чым‑н. (якую‑н. падзею, урачыстую дату і пад.). Багатым ураджаем калгаснікі азнамянуюць слаўную дату. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отчерти́ть сов.

1. (отделить чертой) адкрэ́сліць, мног. паадкрэ́сліваць, адзна́чыць ры́скай, мног. паадзна́чваць ры́скамі;

2. (выполнить черчением, вычертить) вы́чарціць, мног. павычэ́рчваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чужазе́мец, ‑мца, м.

Чалавек з чужой краіны; іншаземец. Ды такое нешта Яшчэ я заўважыў, Што для чужаземца Здалося б міражам. Гэта перад светам Павінен адзначыць: Мне людзей там [у Камуне] смутных Не прыйшлося бачыць. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)