пераадзе́цца, ‑адзенуся, ‑адзенешся, ‑адзенецца; зак.

1. у што і без дап. Зняўшы з сябе адно адзенне, надзець другое. Пераадзецца ў святочнае плацце. Пераадзецца пасля работы.

2. кім або ў каго. Адзецца так, каб замаскіраваць сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́піндырыць ’выставіць напаказ, убраўшы пышна; выгаварыць’ (Нас.). Запазычанне з польск. wypindrować ’дзіўна адзецца’. Параўн. польск. pinda ’франціха’. Магчыма, сюды ж чэш. дыял. pinda ’стары паношаны гальштук’. Брукнер (414) супастаўляе з прыпевам pindu‑ryndu. Далей няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уху́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Адзецца ў што‑н. цёплае, абгарнуцца, захутацца з усіх бакоў. Дзяўчынка ўхуталася ў старую світку, бо на дварэ трашчаў мароз. Сабаленка. / у перан. ужыв. Лісты на ніжніх галінах шчыльна ўхуталіся асенняй цемрай. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашу́шкацца ’надзець на сябе многа адзежын’ (Нас., Чач., КЭС, лаг.), ошушкацца (КСТ), абшушкацца ’цёпла адзецца’ (КСП), ушушкацца (Бір. Дзярж.), нашушкацца (таўбц., жыт., петрык., брагін., Цыхун, вусн. паведамл.). Ад шушкацца ’цёпла апранацца, укрывацца’, што звязана з шушкацца ’капацца, шастаць; паволі і ціха што-небудзь рабіць’, да семантыкі параўн. копша ’занадта цёпла адзеты чалавек; той, хто капаецца, павольна працуе’, параўн. варыянты з х і ст у корані: нашухаццаадзецца цёпла і многа’ (КСТ) і нашуштацца (нашустацца) ад шухацца, шустацца (па тэрміналогіі Махэка — «ch‑» і «st‑intensivum», параўн. чэш. ošoust, ošusta ’абарванец’ і славац. ošuchaný ’абарваны’, гл. Махэк₂, 619, 629), што можна разглядаць як вынік кантамінацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надзе́цца, ‑дзенуся, ‑дзенешся, ‑дзенецца; зак.

Надзець, нацягнуць на сябе што‑н.; адзецца. Падумаўшы крыху, дзед махнуў рукою: — Абыдзецца! Раздзецца і падзецца можна седзячы: яшчэ зручней. Чарнышэвіч. // Нацягнуцца на які‑н. прадмет (пра чахол, футляр і пад.). Навалачка добра падзелася на падушку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбра́цца, -бяру́ся, -бярэ́шся, -бярэ́цца; -бяро́мся, -бераце́ся, -бяру́цца; -бра́ўся, -ра́лася; -бяры́ся; зак.

1. Адзецца прыгожа, лепш, чым звычайна.

П. як на вяселле.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., у што і без дап. Пакрыцца чым-н., упрыго́жыцца.

Горад прыбраўся к святу.

3. Прывесці ў парадак што-н., зрабіць уборку чаго-н. або давесці да ладу што-н. (разм.).

|| незак. прыбіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Натапы́рыць ’падняць, расставіўшы, пер’е; пышна адзецца’ (Нас.), ’настаражыць вушы; наставіць шэрсць, расставіць пер’е з перапуду, ад дажджу і пад.; растапырыць, ускалмаціць’ (Гарэц.), натопу́рыць ’наставіць, прыўзняць’ (ТС), натапы́рыцца, натупы́рыцца ’распусціць пер’е; надзьмуцца, разгневацца’ (Нас., Сл. ПЗБ; Ян.), натопу́рыцца ’тс’ (ТС), рус. натопы́рить ’падняць, паставіць дыбам пер’е, шэрсць; наставіць вушы; надуцца; пышна адзецца’, натопы́риться ’напыжыцца, ашчацініцца; надуцца, зазлаваць’, польск. дыял. natoperzyć, natoperzyć się ’тс’; сюды ж, відаць, і балг. дыял. натопо́ра, натопо́рвам ’паднімаць, задзіраць угору’. Паводле Пятлёвай (Этимология–1984, 200), на‑то‑пырить, на‑то‑пыриться пры параўнанні з на‑пыриться ’наткнуцца на што-небудзь вострае’ дазваляе вычляніць узмацняльны элемент ‑то‑, які ўяўляе сабой архаічны непрадуктыўны суфікс, параўн. смал. на‑то‑пы‑жить, на‑то‑пыжиться ’пышна апрануцца; ашчацініцца, прыняць ваяўнічы выгляд’; у такім разе да пы́рыць ’распіраць, пучыць’ (гл.). Аднак варыянты з іншым вакалізмам, якія сустракаюцца ў славянскіх мовах, параўн. прыведзеныя вышэй балгарскія словы і рус. дыял. топо́риться ’франціць’, растопо́рить ’рассунуць, растапырыць’, чэш. topořiti ’стаяць калом, не згінацца’ і інш. (Махэк₂, 647 лічыць зыходным корань stop‑, што параўноўвае з літ. stapìnti ’рабіць тугім, цвёрдым’), прымушаюць аднесці разглядаемыя словы да тапы́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́страіцца 1, ‑страюся, ‑страішся, ‑страіцца; зак.

Стаць строем. Выстраіцца ў адну шарэнгу. Выстраіцца калонай. □ На вялікай паляне.. паатрадна выстраілася ўся брыгада. Шамякін. // Размясціцца ў пэўным напрамку. Каля касы выстраілася чарга. □ Густым ланцугом выстраіліся прахожыя ўсцяж тратуараў, сочачы за кавалергардамі. Гартны.

вы́страіцца 2, ‑страюся, ‑страішся, ‑страіцца; зак.

Разм. Адзецца па-святочнаму; прыбрацца. [Алаіза] выстраілася, як-ніяк ішла на баль. Арабей. Анютка выстраілася ўжо ў новую сукенку.., завязала чырвоную хустку-тараноўку. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і (радзей) адзяюся, адзяешся, адзяецца; адзяёмся, адзеяцеся; незак.

1. Незак. да адзецца.

2. (у спалучэнні з акалічнаснымі словамі). Насіць адзенне таго або іншага фасону, той або іншай якасці. Адзявацца з густам. Адзявацца па модзе. □ Марына пачала прыгожа адзявацца і выбрала сабе сталую прычоску, якая так была ёй да твару. Чорны. Цяпер найбольш, шыкоўна адзяваліся нэпманы, іх сынкі і дочкі. Паслядовіч.

3. Зал. да адзяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзява́цца несов.

1. в разн. знач. одева́ться;

2. (кім, чым) одева́ться, ряди́ться, наряжа́ться;

3. (у што) перен. одева́ться, наряжа́ться (во что и чем);

1-3 см. адзе́цца;

4. страд. одева́ться; наряжа́ться; см. адзява́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)