абцягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні́; -ця́гнуты; зак., што.

1. Туга нацягнуўшы, абшыць, абабіць тканінай і пад.

А. канапу.

2. Прывесці ў парадак на сабе адзенне, паправіць, пацягнуўшы ўніз.

3. Адцягнуць, апусціць.

Груз абцягнуў вяроўку.

4. Абгарадзіць.

А. дротам участак пашы.

|| незак. абця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абця́гванне, -я, н. і абця́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

опуши́ть сов.

1. апушы́ць; (обшить мехом — ещё) абшы́ць, мног. паабшыва́ць (фу́трам);

2. (снегом, инеем) зацерушы́ць, мног. пазацяру́шваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акаймава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.

Абшыць, абкружыць чым‑н. у выглядзе каймы. // Стаць каймою, абкружыць сабою што‑н. Дашчаная агароджа акаймавала нядаўна пусты яшчэ, у грудах руін квартал, і з-за яе відаць ужо цагляная кладка сцен. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні́; -ця́гнуты; зак.

1. гл. цягнуць.

2. што. Пакрыць паверхню чаго-н. тонкім слоем якога-н. рэчыва або абшыць паверхню вопраткі якім-н. матэрыялам.

П. падлогу лакам.

П. кажух сукном.

3. Тое, што і заважыць.

Шчупак пацягнуў пяць кілаграмаў.

4. перан., што. Змагчы выканаць, зрабіць што-н. (разм.).

Ён гэтай работы не пацягне.

5. Пачаць цягнуць (у 1—9, 12—16 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апушы́ць, -шу́, -шы́ш, -шы́ць; -шы́м, -шыце́, -ша́ць; апу́шаны; зак., што.

1. Абшыць па краях футрам (адзенне, абутак).

А. паліто.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра снег, іней: зацерушыць, абсыпаць.

Іней апушыў дрэвы прысад.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыць, акружыць пушком, чым-н. пушыстым.

|| незак. апу́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апу́ха, -і, ДМ апу́се, ж. (да 1 знач.) і апу́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́тарачыць ’вытарашчыць вочы’ (З нар. сл., навагр.). Рус. дыял. вы́торочитьабшыць, аблямаваць’ і ’высунуць, вытарашчыць вочы’; ’выстраіцца, убрацца’, вы́торочки ’вочы, зрэнкі’. У бел. запазычанне з рус., таму што слова цалкам ізаляванае. Не зусім ясна, ці звязана рус. выторочить ’тарашчыць вочы’ з вы́торочить, торочи́ть, торока (гл. таро́кі). Магчыма семантычнае развіццё: выторочить ’звольніць з тарокаў’ → ’выцягнуць, высунуць вонкі’ → ’вытарашчыць вочы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апу́шыць, ‑шыць; безас. зак.

Разм. Павялічыцца ў памерах, раздзьмуцца (пра жывот).

апушы́ць, ‑шу́, ‑шы́ш, ‑шы́ць; зак., што.

1. Абшыць па краях футрам (пра адзенне, абутак).

2. Пакрыць, абцерусіць краі або ўсю паверхню чаго‑н. чым‑н. пушыстым, лёгкім. Скроні .. [Ларывончыка] нібы хто лёгкай парошай апушыў. Сабаленка. Выпаў першы снег.. Апушыў стрэхі, выбеліў вуліцы. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переши́ть сов.

1. (всё, многое) перашы́ць, пашы́ць;

2. (заново) перашы́ць, мног. паперашыва́ць;

3. (обшить заново досками и т. п.) абшы́ць на́нава, абабі́ць на́нава.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абкі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Кідаючы, пакрыць што‑н. чым‑н.; абсыпаць. Нібыта нейкая дзівосная духмяная пена акіянскага прыбою абкідала гэтыя дрэвы. Дубоўка. // Абкласці, абсыпаць што‑н. з бакоў. Апусціўшы слупы, іх абкідалі ў яме каменнем і зямлёю. Пташнікаў. // безас. Пакрыць высыпкай. Губы абкідала.

2. Абшыць берагі тканіны. Абкідаць швы.

абкіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да абкі́даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абцягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., што.

1. Паправіць, прывесці ў парадак адзенне і пад., пацягнуўшы ўніз. [Жэнька] глянула з замілаваннем на сваю ляльку Ганульку, якая спала побач з ёю, абцягнула на ёй сукенку. Крапіва.

2. Туга нацягнуўшы, абшыць, абабіць што‑н. тканінай і пад. Абцягнуць скурай крэсла.

3. Апусціць, адцягнуць. Бялізна абцягнула вяроўку.

4. Абвесці што‑н. чым‑н.; абгарадзіць. Абцягнуць агарод дротам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)