іржа́ць і ржаць, (і)ржу, (і)ржэш, (і)ржэ; незак.

1. Абзывацца ржаннем (пра каня). Дзіка ржалі коні, бегаючы з сёдламі, без ездакоў, па скалечанаму полю. Гурскі.

2. Разм. Гучна, нястрымана смяяцца; рагатаць. Клас стагнаў, вохкаў, іржаў, качаўся ад смеху на лаўках. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгукацца, адклікацца, адзывацца, абзывацца, аказвацца □ падаваць голас

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

испуска́ть несов. выпуска́ць, дава́ць; (распространять) распаўсю́джваць; (выделять) вылуча́ць; (о звуке) абзыва́цца (чым), дава́ць; однако чаще переводится другими глаг. в соответствии со значением сущ.;

испуска́ть арома́т (за́пах) па́хнуць (дава́ць пах);

испуска́ть вздох уздыха́ць;

испуска́ть крик крыча́ць (абзыва́цца кры́кам);

испуска́ть свет выпраме́ньваць (дава́ць) святло́;

испуска́ть стон стагна́ць;

испуска́ть дух (после́дний вздох) кана́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гагата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; незак.

1. Абзывацца крыкам, падобным на гукі «га-га-га» (пра гусей). Назаўтра раніцай хлопчык прачнуўся ад шуму: на дварэ моцна гагаталі гусі, спалохана кудахталі куры. Ваданосаў.

2. Разм. Моцна, нястрымана смяяцца; рагатаць. — Эй, вы, слухайце! — крыкнуў Янка Тукала, зварачаючыся да сяброў і стараючыся іх перакрычаць. — Што вы гагочаце? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пець, пяю́, пяе́ш, пяе́; пяём, пеяце́, пяю́ць; пей; пе́ты; незак.

1. што і без дап. Утвараць голасам музычныя гукі, выконваць вакальны твор.

П. раманс.

2. Пра пеўчых і некаторых іншых птушак: абзывацца галасамі.

Жаваранак пяе.

3. што і пра што. Складаць вершы пра што-н., апяваць што-н. (высок.).

Паэт пяе пра жыццё народа.

Лазара пець (разм., неадабр.) — скардзіцца на лёс, прыкідвацца няшчасным.

|| зак. прапе́ць, -пяю́, -пяе́ш, -пяе́; -пяём, -пеяце́, -пяю́ць; -пе́й; -пе́ты (да 1 і 2 знач.) і спець, спяю́, спяе́ш, спяе́; спяём, спеяце́, спяю́ць; спей; спе́ты (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абзывацца дробным раскацістым гулам. А трактар ракатаў роўна, упэўнена... Гроднеў. Мне хацелася бегчы за .. [чайкамі] па гразі, бегчы ў заімглёны свет, туды, дзе ракоча і пеніцца мора, бае казку аб тым, што цудоўны, бязмежны свет не казка, а сапраўднасць. Брыль.

2. Гаварыць, спяваць нізкім раскацістым голасам. За абабітымі дэрмацінам дзвярыма ракатаў начальніцкі бас. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Іржа́цьабзывацца ржаннем (пра каня); гучна, нястрымана смяяцца, рагатаць’ (ТСБМ, Бяс., Нас., Шат., Касп., Сцяшк. МГ), ірза́ць (Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., Жд. 2), іржа́нне ’крык каня, конскі голас; гучны, нястрыманы рогат’ (ТСБМ, Нас.), ірза́ньня ’тс’ (Бяльк.). Рус. ржать, дыял. смал., зах.-бранск. иржа́ть, ирза́ть, укр. ржати, іржати, польск. rżeć, чэш. ržáti, славац. erdžať, hržať, славен. rzati, серб.-харв. р̏зати, макед. ʼржи. Ст.-слав. ръзати, ст.-рус. ръзати, ръжати. Беларуская форма з прыстаўным і‑. Прасл. *rъzati: ‑ž‑ пад уплывам форм цяп. ч. *rьžǫ. Бліжэйшыя паралелі: грэч. ἐρυγόντα, ἐρύγμηλος ’равучы’, лац. rūgiō, ‑īre, с.-ірл. rucht ’роў, выццё’, узыходзяць да і.-е. reug̑‑ (Покарны, 1, 867). Дзеяслоў гукапераймальнага характару. Гл. Праабражэнскі, 1, 201–202; Брукнер, 478; Махэк₂, 528; Фасмер, 3, 480–481. Параўн. рыкаць. Значэнне ’смяяцца’ другаснае, утворанае ад значэння ’абзывацца ржаннем (пра каня)’; параўн. аналагічную семантычную структуру слав. *regotati (гл. рагатаць). Семантычна адрозніваюцца иржа́ць ’настойліва, назойліва прасіць, патрабаваць, дабівацца’ (Нас.), ірза́ць ’дурэць, гойсаць, сваволіць’ (Юрч.). Мяркулава (Этимология, 1974, 63) звязвае гэтыя значэнні са страчаным семантычным звяном ’знаходзіцца ў перыядзе цечкі’, вядомым шмат якім славянскім дзеясловам гукапераймальнага характару. Старая семантыка захавалася ў н.-луж. ryžaś ’знаходзіцца ў перыядзе цечкі’, ’скакаць, бегаць, лютаваць’, ryžaty ’шумны, юрлівы, які знаходзіцца ў перыядзе цечкі’, ’моцна жадаючы чаго-н., прагны да чаго.-н.’; параўн. аналагічную семантычную трансфармацыю в.-луж. rjut ’спешка; моцнае жаданне’ (*ruja ’цечка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крыча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.

1. Абзывацца крыкам (у 1 знач.); паднімаць крык.

К. ад болю.

Крычаць, што аж у Крычаве чуваць!

2. Гучна гаварыць.

Не трэба к., гавары спакойна.

3. на каго (што). Гаварыць з кім-н. рэзкім тонам, лаяць каго-н.

К. на дзяцей.

4. перан. Шмат гаварыць пра каго-, што-н., многа пісаць у друку, прыцягваючы агульную ўвагу.

Так і крычаць газеты аб перамогах.

Аб такой падзеі нельга многа к.

Крычма крычаць (разм.) — вельмі моцна крычаць (ад страху, крыўды і пад.).

Хоць гвалт (каравул) крычы (разм.) — пра цяжкае бязвыхаднае становішча.

|| аднакр. кры́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шапаце́ць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; незак.

Абзывацца шолахам; шумець чым‑н. сухім. Толькі дробныя кроплі дажджу шапацелі ў маладых таполевых лістках. Шахавец. Ціха журчала ў лозах вада, шапацеў леташні сухі чарот. Краўчанка. Вось і ліпень настаў. Наліваўся ячмень за ракою, шапацелі абапал дарогі аўсы. Грахоўскі. // чым. Утвараць шолах, шум. Шапацелі маладой лістотай бярозы і таполі на школьным двары. Навуменка. Зірнеш, і не верыцца, што не так даўно тут шапацела ніва спелымі каласамі пшаніцы. Пальчэўскі. / у вобразным ужыв. Шапаціць зялёным шоўкам Беларуская вясна. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чо́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі пры ўдары аб што‑н. шкляное, металічнае, пры хадзьбе па бруку і пад. Чуваць, як чокаюць абцасы, Нібы ходзікі, І танга плаўнае кранае слых. Чарняўскі. На яліне крывой дзяцел стукаў яму. Па суку дзюбай цвёрдаю чокаў: — Падымайся, салдат! Не ўцякаеш чаму? Бялевіч.

2. Абзывацца гукамі, падобнымі на «чок-чок» (пра некаторых птушак і жывёл). Чокае вавёрка на суку.

чо́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Спец. Вымаўляць гук «ч» на месцы гука «ц».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)