асадзі́ць², асаджу́, аса́дзіш, аса́дзіць; аса́джаны; зак.

1. каго-што. Спыніць, прымусіць падацца назад.

А. каня.

2. што. Прымусіць апасці, апусціцца ўніз.

Дождж асадзіў пыл на дарозе.

3. перан., каго-што. Даць адпор каму-н., прымусіць змоўкнуць, змяніць тон, абарваць (разм.).

4. разм. Зваліць ударам.

Асадзі назад! — прыпыніся, дай прайсці; прэч (як патрабаванне пазбавіцца ад каго- ці чаго-н.).

|| незак. аса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсячы́, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце, ‑сякуць; пр. ‑сек, ‑секла; зак., каго-што.

1. Адсякаючы, аддзяліць. Абсячы сучча на дрэве.

2. перан. Спыніць, абарваць каго‑н. Дзе ж.. [хлопцам] пасівець, калі яны цэлы год нібы ў госці на заняткі ходзяць? — абсекла Сашу Люба. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папу́ша, ‑ы, ж.

Скрутак тытунёвага лісця. Дзед ссякаў .. [тытунь] сякераю, цягаў на гару, развешваў яго там, каб пасля, як падсохне, абарваць лісты, звязаць іх у ёмкія папушы, папярэдне пераклаўшы кожны ліст нейкай духмянай травою. Сачанка. [Міхал:] Я куру толькі самасад. Прывык. А сёння папуша слабая пад рукі папалася. Пташнікаў.

[Рум. păpusă.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашчыкіта́цьабарваць, абшчыпаць’ (Федар.), ’абглыдаць, абкляваць (пра птушку)’ (Мал.), ошчокотаць (КСТ), таксама абшыкітаць (Федар.), рус. ощекотать («птицы ощекотали все ягоды»), ошакта́ть («куры весь веничик ошактали», пск.). Ад шчыка́ць ’рваць, шчыпаць, скубці (пра расліны)’ з экспрэсіўным нарашчэннем ‑іт‑ (‑от‑), параўн. шчыкітушка ’пра птушку, якая зрывае, шчыплючы’ (гл. Турская ў Федар., 7, 252), шчыкіта́ ’?’ (рыфмуецца з Мікіта ў нар. песні), адносна фанетыкі параўн. скрыгітаць і скрыгат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак.

1. Скончыць ірваць; сарваць, абарваць усё, да канца. Дарваць апошнія кветкі.

2. Разм. Канчаткова парваць, знасіць (пра адзенне, абутак і пад.). Дарваць чаравікі. □ Неўзабаве, яшчэ да прымаразкаў, бялізна сама падзерлася так, што Алесю прыйшлося аднойчы ў нядзелю проста дарваць яе на кавалкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэлефо́н, ‑а, м.

1. Від электрасувязі, які дае магчымасць весці вусную размову паміж абанентамі, аддаленымі адзін ад другога на далёкую адлегласць. Гаварыць па тэлефоне. □ Неяк увечары пазваніў па тэлефоне сын маіх знаёмых Толік і запытаў, ці не магла б я даць яму якую-небудзь цікавую кніжку. Бяганская.

2. Электраакустычны апарат для перадачы І прыёму моўнай інфармацыі. Міжгародні тэлефон. Палявы тэлефон. □ Пятрэнка, а за ім Казімір з Ірынкай, прайшлі ў маленькі дырэктарскі кабінет, дзе на сцяне над сталом вісеў тэлефон. Краўчанка. // Нумар тэлефоннага апарата. Дакладны бяру тэлефон, Дакладны ведаю Адрас. Барадулін.

•••

Тэлефон-аўтамат — тэлефонны апарат з механічнай сістэмай аплаты тэлефонных размоў; таксафон.

Абарваць тэлефон гл. абарваць.

Вісець на тэлефоне гл. вісець.

Сядзець на тэлефоне гл. сядзець.

[Ад грэч. tēle — далёка і phōnē — гук.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обдёргать сов., разг.

1. (оборвать) абарва́ць, мног. паабрыва́ць, абшмо́ргаць, мног. паабшмо́ргваць;

2. (обровнять) абскубці́, абцягну́ць;

обдёргать воз с соло́мой абскубці́ воз з сало́май;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сашмаргну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

1. Шмаргнуўшы, сарваць што‑н. або абарваць з паверхні. Варажыла тут дзяўчынка На калоссях аржаных, Сашмаргнуўшы з іх шчацінку. Колас. Шмаргануў Косцік па ботах шчоткаю раз, другі раз. Гразь прыклеілася да скуры моцна, так проста не сашмаргнеш. Арабей.

2. Шмаргануўшы, злучыць, сцягнуць што‑н. Сашмаргнуў [Лявон] матузкамі капшук. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абве́яць, ‑вее; зак., каго-што.

Абадзьмуць, абдаць паветранай плынню. Прыязджайце, як вецер Паўдзённым дыханнем калоссе абвее. Арочка. Ледзьве прыкметная плынь паветра з паплавоў абвеяла.. [Тамаша] лёгкім холадам. Чорны. // Абарваць, абтрэсці, асыпаць (пра лісце, пялёсткі і пад.). Ты, мой лісточак, Ты, мой зялёны, Ты мяне кідаць будзеш, Ветры павеюць, Цябе абвеюць, Я адна застануся. Глебка. // безас. Пакрыць, абсыпаць чым‑н. Падарожнага абвеяла снегам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сві́нства, ‑а, н.

Разм.

1. Пра што‑н. неахайнае, бруднае.

2. Нізкі ўчынак, грубасць, непрыстойнасць. — Гэта — свінства! — адклікнуўся Турсевіч і плюнуў з нейкаю агідаю. — Баяўся мужыком здацца і выявіў сваё поўнае хамства. Колас. Сёй-той перад свіннёй гатоў падціснуць хвост. Калі яна займае значны пост, Ільва ж, хоць той і свінства вырабляе, Не можа абарваць, бо смеласці не мае. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)