брушы́на, ‑ы, ж.

Унутраная абалонка брушной поласці. Запаленне брушыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўтко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносін жаўтка. Жаўтковая абалонка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перыка́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

Спец. Знешняя абалонка сэрца.

[Ад грэч. perí — вакол і kardía — сэрца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кан’юнкты́ва, -ы, ж. (спец.).

Слізістая абалонка вока, якая пакрывае ўнутраную паверхню павек і пярэднюю частку вочнага яблыка.

|| прым. кан’юнктыва́льны, -ая, -ае.

К. мяшок вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзясна́, -ы́, мн. дзя́сны і (з ліч. 2, 3, 4) дзясны́, дзя́сен і дзя́снаў, ж.

Слізістая абалонка поласці рота.

Дзясны крываточаць.

|| прым. дзя́сенны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сятча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Унутраная святлоадчувальная абалонка вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фібро́зны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з валакністай злучальнай тканкі. Фіброзная абалонка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біягеасфе́ра, ‑ы, ж.

Абалонка зямнога шара, у якой сканцэнтравана жывое рэчыва планеты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўто́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жаўтка. Жаўточная абалонка. Жаўточная маса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкарлу́піна, -ы, мн. -ы, -пін, ж.

1. Цвёрдая абалонка чаго-н. (яйца, арэха і інш.).

2. перан. Тое, што ізалюе, абмяжоўвае магчымасць далейшага дзеяння, развіцця.

Замыкацца ў сваёй шкарлупіне.