ве́рна,
1. Прысл. да верны (у 1–4 знач.).
2. у знач. вык. Вельмі надзейна, абавязкова. [Бародзіч:] — Пакуль гэта ўсё будзе, справа, вядома, зацягнецца, але затое гэта будзе верна і цвёрда. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́снічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Пасціць, устрымлівацца ад скаромнай ежы. Завядзёнка тады яшчэ ў людзей такая была: увесь год можаш поснічаць, а на каляды ці на вялікдзень абавязкова разгавецца свежыною. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Найме́нна ’абавязкова’ (ашм., Сцяшк. Сл.), найіменна ’абавязкова, дакладна’ (маладз., Янк. Мат.). Са спалучэння *на іменне, параўн. іменне, іменне ’імя’ (Нас.), якое магло значыць ’на імя (ведаць)’, г. зн. ’дакладна, пэўна’, тады канцавое ‑а пад уплывам адпаведных прыслоўяў. Цікавую семантычную паралель, якая можа сведчыць у карысць версіі, даюць іменна (ад імя) і менавіта (< польск. mianowicie ад miano ’імя’), згодна з Брукнерам (329), першаснае значэнне ’называючы (па імёнах)’. Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мусова, мусо́во ’неабходна, абавязкова, вымушана’ (Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., Сцяц., карэліц., Жыв. сл.; драг., КЭС), мусовы ’абавязковы’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). З польск. musowo, musowy ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пасігна́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Падаць сігнал. — Каля Дземідовічавай хаты пасігналь! — крыкнуў адзін з трактарыстаў Алёшу. Лобан. Бывае, сядзіць на дарозе верабей, дык Ганна Лявонаўна абавязкова яму пасігналіць: ту-ту-ту-ту! Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наверняка́ нареч., разг.
1. (несомненно) напэ́ўна; (обязательно) абавязко́ва;
наверняка́ зна́ю напэ́ўна ве́даю;
2. (безошибочно) напэ́ўна; беспамылко́ва;
де́йствовать наверняка́ дзе́йнічаць напэ́ўна (беспамылко́ва).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
канво́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да канвою, з’яўляецца канвоем. Канвойная, служба. Канвойная рота. Канвойны салдат.
2. у знач. наз. канво́йны, ‑ага, м. Член канвою; канваір. Канвойныя заўтра абавязкова пералічаць усіх палонных. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрміно́васць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць тэрміновага. Тэрміновасць паездкі. Тэрміновасць заказу.
2. Разм. Тэрміновая справа; спешка. — Няўжо так абавязкова ехаць у раён сёння?.. Такая тэрміновасць, падумаеш. Перабуду ж неяк аднаго паўдня і без кручкоў... Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цвёрда,
1. Прысл. да цвёрды.
2. перан.; безас. у знач. вык. Абавязкова, надзейна. [Курц:] — Выпісаць машыны і паставіць кваліфікаваных людзей. Пакуль гэта ўсё будзе, справа, вядома, зацягнецца, але затое гэта будзе верна і цвёрда. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папхну́ць, ‑пхну, ‑пхнеш, ‑пхне; ‑пхнём, ‑пхняце; зак., каго-што.
Разм. Пхнуць, штурхнуць. Праходзячы каля палоннага, Крыстэль абавязкова старалася зачапіць яго, папхнуць худою загарэлай ручкай ці тузануць за мундзір і адбегчыся, нібы просячы: «Ану, дагані!» Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)