адбараба́ніць, -ню, -ніш, -ніць; зак.

1. Кончыць барабаніць.

2. што і без дап. Паспешліва, невыразна прачытаць, выступіць і пад. (разм.).

А. адказ.

3. Адслужыць, адпрацаваць доўгі час на якой-н. цяжкай або малацікавай службе, рабоце (разм.).

А. дзесяць гадоў на будаўніцтве.

4. каго і без дап. Хутка прайсці, праехаць; завезці.

А. пехатою пяць кіламетраў.

А. на машыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракаці́ць, -качу́, -ко́ціш, -ко́ціць; -ко́чаны; зак.

1. што. Перамясціць коцячы.

П. бочку.

2. каго. Правесці для забавы.

П. на машыне.

3. Хутка праехаць (разм.).

Нехта пракаціў на веласіпедзе.

Пракаціць на вараных (уст.) — не выбраць, праваліць на выбарах [першапачаткова, пры балаціроўцы шарамі, пакласці чорныя, нявыбарчыя шары].

|| незак. прака́тваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.) і прако́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Праводзіць чым-н. па чым-н., пакідаючы след, лінію.

Ч. бульбу па тарцы.

2. Хутка, неакуратна пісаць.

3. Утвараць характэрныя гукі (пра некаторых птушак).

|| аднакр. чыркану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, (да 1 і 2 знач.) і чы́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 3 знач.).

|| наз. чы́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спо́рны, -ая, -ае.

1. Пра дзейнасць, працу: хуткі і паспяховы.

Спорная праца.

2. Пра дождж: які хутка пакрывае або змочвае зямлю.

С. дождж.

3. Які пры малых затратах дае найлепшы вынік; выгадны ў гаспадарчых адносінах.

Спорныя крупы.

Спорная пшаніца.

4. Пра почырк: з вузкімі, дробнымі, блізка размешчанымі літарамі і невялікімі прамежкамі паміж словамі.

|| наз. спо́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Намарска́цца ’напрацавацца’ (Янк. 1). Да марска́ць, марсану́ць (гл.); згодна з Мяркулавай, значэнне ’хутка рухацца’ (у тым ліку ў працы) развілося на базе супольнага для беларускага і чэшскага дзеясловаў значэння ’махаць, біць’, параўн. чэш. mrsknouti sebou (pri praci) ’хутка павярнуцца’ і пад., якія ўзыходзяць да прасл. *mьrskati, што разглядаецца як утварэнне з інтэнсіўным суфіксам ‑sk‑ ад прасл. *merti ’біць’ (Этимология–1974, 60–61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашпа́рыць1хутка пайсці’ (в.-дзв., Шатал.). Да па- і шпаркі (гл.). Аналагічна літ. skúostiхутка пайсці’ (< skubùs ’паспешны, шпаркі’, paskubà ’паспешнасць’).

Пашпа́рыць2 ’кінуць, шпурнуць’ (дзярж., Нар. сл.). Балтызм (?). Параўн. брасл. шпа́рг̌ацца ’кідацца’, раг. шпа́рг̌аць ’кідаць чым-н., шыбаць, шпурляць’ (Сл. ПЗБ), роднасным да якіх Грынавяцкене (там жа, 5, 495) лічыць літ. spirgė́ti ’кідацца’. Галосны а́ з ‑і‑, дзякуючы наступнаму ‑r‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыжа́хаць (прыжа́хыць, пріжа́хыць) ’хутка прыбегчы’ (Бяльк.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад жа́хыцьхутка бегаць’ (Бяльк.). Параўн. з блізкай семантыкай укр. дыял. жахну́ти ’кінуцца’, жє́кнути ’імкліва кінуцца на каго-небудзь’ (Жэлях.). Разам з жа́хнуць ’гучна ўдарыць, бахнуць; з сілай кінуць, паваліць’, рус. жа́хнуть ’ударыць, выцяць’, укр. жа́хнути ’тс’ з’яўляюцца, відаць, экспрэсіўнымі ўтварэннямі (так і ЕСУМ, 2, 189, але без уліку беларускіх адпаведнікаў). Гл. жах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дакаці́ць, ‑качу, ‑коціш, ‑коціць; заг. дакаці; зак.

1. што. Коцячы, перамясціць да якога‑н. месца. Дакаціць бервяно да плота. Дакаціць кола да кузні.

2. Разм. Хутка даехаць куды‑н. Дакацілі на машыне да горада. // Хутка давезці каго‑н. куды‑н. У вуліцы коні і людзі пачулі сябе весялей; коні, здаецца, без Ігнатавых лейцаў, самі .. дакацілі да доўгай і шырокай, са святлом у вокнах будыніны вакзала. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пралётмахутка’ (Нас.). Ад праляцець з суф. ‑ма. Аб суфіксацыі гл. Карскі 2-3, 67. Параўн. таксама чэш. letmo ’мелькам, мімаходам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прычаса́ць экспр. ’прыйсці’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да часаць (гл.) у значэнні ’хутка ісці’. Параўн. рус. дыял. причеса́ть ’прыйсці, з’явіцца; прымчацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)