та́машні, -яя, -яе (разм.).

Які знаходзіцца там, у тым месцы, у той мясцовасці, пра якую ідзе гаворка; не тутэйшы.

Тамашнія жыхары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раска́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто расказвае што-н.

|| ж. раска́зчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. раска́зчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распаўсю́джвальнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца распаўсюджваннем чаго-н.

Грамадскі р. друку.

|| ж. распаўсю́джвальніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саву́чань, -чня, мн. -чні, -чняў, м.

Той, хто вучыцца або вучыўся разам з кім-н.

|| ж. савучані́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадве́снік, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто (або тое, што) прадвяшчае што-н.

|| ж. прадве́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахле́бнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто жыве на чужыя сродкі, на чужым хлебе.

|| ж. нахле́бніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўно́чнік², -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто не кладзецца спаць да позняй ночы.

|| ж. паўно́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачына́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто пачынае што-н., заснавальнік.

Пачынальнікі новай літаратуры.

|| ж. пачына́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разве́двальнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Той, хто займаецца разведваннем нетраў.

Інжынер-р.

|| прым. разве́двальніцкі, -ая, -ае.

Разведвальніцкая партыя геолагаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фунда́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто засноўвае што-н. ці дае фінансавыя сродкі на заснаванне.

|| прым. фунда́тарскі, -ая, -ае.