участава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.
1. Пачаставаць ядой, напіткамі; напаіць, накарміць, праяўляючы ўвагу, гасціннасць. Участаваць абедам. Участаваць мёдам. Участаваць гарэлкай. □ [Міхась] не ведаў, куды пасадзіць госцю, чым яе ўчаставаць. Сабаленка.
2. перан. Разм. Пабіць, збіць каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фальварко́вец, ‑коўца, м.
Уладальнік фальварка. — З Беларусі? — перапытаў Ленін. — Людзі там, кажуць, у вас добрыя. Пралетарыят гераічны. Ды і сяляне ў шапку не спалі: фальваркоўцам часта чырвоных пеўнікаў пад стрэхі пускалі. Сабаленка. // Той, хто жыве ў фальварку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фанабэ́рыя, ‑і, ж.
Разм. Пыхлівасць, зазнайства, ганарыстасць. Я недалюбліваў гэтага чалавека за яго індычую надзьмутасць, за чэрствасць і незразумелую фанабэрыю. Сабаленка. Фанабэрыі хоць адбаўляй, а розуму не грэх было б і пазычыць. Прокша.
•••
Сагнаць фанабэрыю гл. сагнаць.
[Польск. fanaberia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фурма́н, ‑а́, м.
Чалавек, які кіруе конямі ў запрэжанай фурманцы; вазак. Дзядзька Макар, вядомы партызанскі фурман, ведаў, што нельга вельмі падганяць каня. Сабаленка. На добрым кані нас падвозіў штатны фурман калгаса дзядзька Мірон, па прозвішчу Шэўчык. Кавалёў.
[Ням. Fuhrmann.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часасло́ў, ‑лова, м.
Праваслаўная царкоўная кніга з тэкстамі для штодзённых песнапенняў або службаў (у мінулым па гэтай кнізе вучылі і грамаце). У Рагазіне калі што і можна было дапасці пачытаць, дык хіба толькі біблію або часаслоў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
швагру́сь, ‑я, м.
Разм. Тое, што і швагер. — Вось ты толькі, швагрусь, пакінь усякія цырымоніі ды садзіся трактуйся, — папрасіла Тадося. Гартны. Не прамінуў я і таго, як мяне Лопух паставіў нанач да свайго швагруся Архіпа Мікуця. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ваўкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Падобны па свайму выгляду на воўка. Ваўкаваты сабака кідаецца на Гудзілку і хапае яго за каўнер. Колас.
2. Нелюдзімы, хмуры, суровы. Калі Андрэй Піліпавіч быў гаваркі, гасцінны, дык яго жонка нейкая ваўкаватая. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́цце, ‑я, н., зб.
Галінкі дрэва. Зялёнае вецце. Голае вецце. Венік з бярозавага вецця. □ Нізкарослая вярба гусціцца лёгкім веццем. Чорны. На нізкія парканчыкі задумліва схілялася вецце пажоўклых ужо вішань і яблынь. Сабаленка.
•••
Плесці з дуба вецце гл. плесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзічэ́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Пераходзіць у дзікі стан, рабіцца дзікім (у 1 знач.). [Бык] стаяў адзін у пустой аборы і дзічэў. Паўлаў.
2. Станавіцца нелюдзімым, дзіклівым. — Не будзе гэтага, мы не хочам дзічэць у хутарской адзіноце. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заваражы́ць, ‑ражу, ‑рожыш, ‑рожыць; зак., каго-што.
1. Падзейнічаць загаворамі, чарамі; зачараваць. Заваражыць кроў.
2. перан. Прывабіць сваім хараством; прываражыць. [Максіма] заваражылі яе вочы — вялікія, мяккія. Шамякін. Максімка на ўсе вочы разглядаў тое хараство, якое аж заваражыла яго. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)