Мілушка — з амялушкаптушка Bombycilla garrula’ (Дэмб. 1). Пад уплывам народнай этымалогіі лексема наблізілася да мі́лы (гл.), параўн. тлумачэнне Дэмбавецкага (1, 459): птушка названа так паводле прыгажосці пер’яў і мілавіднасці. Укр. омелю́х ’жаўтаносы дрозд, Turdus viscivolus’, гуц. омелюха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свірсту́н ‘нейкая птушка’ (хойн., Арх. ГУ), ‘птушка конік, Anthus Bechstein’ (Інстр. 2), свырсту́н, свэрсту́н ‘цвыркун’ (брэсц., ЛА, 1). Аддзеяслоўны назоўнік, у аснове дзеяслоў тыпу рус. свирестеть ‘рэзка свісцець, што да *svьr‑, гл. сві́рчэць. Параўн. Антропаў, Назв. птиц, 349.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крутагало́ўптушка’ (Бяльк.). Названа паводле формы галавы (гл.). Параўн. крутагалоўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вітадо́л ’балотная птушка-перавозчык (якая крычыць «вітадол»)’ (Бяльк.). Гукапераймальнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вішні́ўка, вышні́вкаптушка дубанос, Coccothraustes сосcothraustes L.’ (Нікан.). Гл. вішняк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

канарэ́йка, ‑і, ДМ ‑рэшты; Р мн. ‑рэек; ж.

Пеўчая птушка з ярка-жоўтым апярэннем, больш вядомая як пакаёвая. У хаце віселі клеткі з канарэйкамі, чыжыкамі, вавёркамі. Бядуля.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́біс, ‑а, м.

Птушка атрада галянастых з доўгімі нагамі і доўгай загнутай дзюбай, якая жыве ў цёплых краінах, звычайна недалёка ад вады. Чорны ібіс. Белы ібіс. Аўстралійскі ібіс.

[Грэч. ibis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́бедзь, ‑я, м.

Вялікая прыгожая вадаплаўная пералётная птушка сямейства качыных з белым (радзей чорным) апярэннем, з доўгай выгнутай шыяй. Колькі качка ні мудрыся, а лебедзем не будзеш. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бураве́снік, ‑а, м.

Марская вадаплаўная птушка з загнутай дзюбай, вузкімі і доўгімі крыламі. // у перан. ужыв. Пра пісьменніка, прадвесніка рэвалюцыі. Не стала Горкага. Замоўк наш буравеснік. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкры́лле, ‑я, н.

Ніз крыла ў птушак. Калі.. [сіваваронка] раскрывала сваё крылле ў палёце, здавалася, што ляціць нейкая казачная райская птушка: усе колеры вясёлкі зіхацелі ў яе падкрыллі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)