цуг, ‑а, м.

1. Доўгі рад, чарада жывёл, птушак, машын і пад., якія рухаюцца адна за адной. За цугам жураўліным Бягуць вятры наўсцяж. Калачынскі. Зусім блізка, амаль побач, пыхкаючы, працягнуў паравоз цуг вагонаў. П. Ткачоў.

2. Запрэжка, у якой коні (быкі і пад.) ідуць гужам або парамі адзін за адным.

[Ням. Zug.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Квакта́ць ’ствараць кароткія адрывістыя гукі (пра курыц-квактух і некаторых іншых птушак)’ (ТСБМ, Нас., ДАБМ, Касп., ТС, Гарэц., Грыг., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Укр. квактати ’выседжваць куранят’. Дзеяслоўныя формы на ‑ta‑, магчыма, узыходзяць да назоўнікаў тыпу тупат. Параўн. тупаць і таптаць. Тады квактаць < квокат < квока. Гл. квока.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляг у выразе лязом зацяць ’залажыць горла’ (Ян.), укр. ляг, ляги́, ля́гома, ля́гови ’час класціся спаць’, рус. ляг ’ляжачы стан’, польск. ląg ’вылупліванне птушанят’, чэш. leh ’ляжанне’, славац. ľah ’тс’, славен. lẹ̑g ’вылупліванне птушак’, ’адзін заход вылуплівання’. Прасл. lęgъ, якое з lęgnǫti < lęgti < legtʼi > ле́гчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прако́бацца ’пракорпацца’ (Янк. 3.), кобацца ’корпацца, марудна рабіць нешта’ (Янк. 1), параўн. серб.-харв. дыял. кобатн се ’спаборнічаць у дзіцячай гульні ў шарыкі’. Прасл. *kohati sę, роднаснае прасл. *коЬь ’варажба па палёту птушак’, ’прадвесце; чараўніцтва’, *koba, *коЬь (падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 86–87, 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяне́ўе ’маладое пер’е, адросткі пер’яў пасля лінькі’ (Жд. 2; кам., ЛА, 1), пяне́ўя ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ; мсцісл., З нар. сл.), пнеўе ’тс’ (ЛА, 1). Зборны назоўнік ад пень (гл.), параўн. пні ’адросткі пер’яў’ (ЛА, 1), пену́шкі (піну́шкі) ’пачаткі росту пер’я ў птушак’ (Бяльк.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агнездава́цца, агняздуюся, агняздуешся, агняздуецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Звіць сабе гняздо дзе‑н. (пра птушак). Высокай, разгалістай стала ігруша. Цыбаты бусел агнездаваўся на ёй. Лынькоў.

2. перан. Пасяліцца (пра людзей). — Хату там купіў [дзед] і пераехаў у Жалезінкі. А потым ужо, як сталі зямлю даваць, у Ходараве агнездаваўся. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гадава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; незак.

1. Праводзіць дзе‑н., у якіх‑н. умовах сваё дзяцінства, раннія гады; расці. Дзядзька Марцін ведаў лес добра, у лесе гадаваўся, жывёлу пасвіў, грыбы збіраў. Колас. // Жыць, вырастаць (пра свойскіх жывёл, птушак). На ферме гадуюцца сотні цялят.

2. Зал. да гадаваць.

•••

Як гадуешся(цеся) — як справы, як жывецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагу́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Абменьвацца час ад часу воклічамі, словамі, гукамі, даючы знаць пра сябе; пераклікацца. Гулі ў цемры сірэны санітарных аўтамабіляў, патрулі перагукваліся, вецер разносіў па вуліцах пах дыму. Мікуліч. Недзе перагукваліся дзявочыя галасы. Крапіва. / Пра птушак, жывёл. Над вёскай павісла цішыня, толькі на далёкім жытнім палетку перагукваліся перапёлкі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́крык, ‑у, м.

1. Характэрны крык (жывёл, птушак). Покрык савы.

2. Разм. Тое, што і пакрыкванне. З каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах там і тут чулася цырканне малака ў даёнкі, лагодныя і строгія покрыкі жанчын. Мележ. На покрыкі Маркевіча ніхто не паварушыўся, нават не падняў галавы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

табу́н, ‑а, м.

Статак коней, а таксама аленей і некаторых іншых капытных жывёл, якія пасуцца разам. У пана былі табуны коней, валоў, гумны хлеба, багатыя палацы. Каваль. [Дзед Арцём] абыходзіць калгасны табун, што пасвіцца на свежаскошанай канюшыне. Бядуля. // Чарада (птушак). Табун гусей. // перан. Вялікая група людзей, натоўп. Гляджу, [немцы] табуном папляліся на выхад з гаража. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)