Басо́н ’пазумент, кант, галун і г. д.’, рус. басо́н, укр. басо́н. Слова не вельмі яснага паходжання. Праабражэнскі (1, 18) лічыў, што рус. басо́н < ням. Posament ’пазумент’ (< франц. passement). Мацэнаўэр (Cizí sl., 105–106) сумняваецца (з фанетычных меркаванняў) і ставіць пытанне аб франц. façon як аб першакрыніцы. Фасмер (1, 131) падтрымлівае версію Праабражэнскага, але думае пра пасрэдніцтва ням. дыялектаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вайця́ць ’надакучліва гаварыць’ (Мядзв., Сцяц., Бір. Дзярж.); ’спрачацца, дамаўляцца’ (Сцяшк. МГ); ’рабіць вымову, упікаць’ (КЭС). Укр. вайтяти ’выражаць незадавальненне; гаварыць’. Беларуска-ўкраінская ізалекса балтыйскага паходжання; літ. vaitóti ’вохкаць, стагнаць’ (Непакупны, Бел.-укр. ізал., 53–54; Весці АН БССР, 1969, 4, 132; J. Safarewicz, Ze słownictwa bałto-sł. Studia językozn., 1967, 254; Блесэ, KZ, 75, 1957, 91–121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́рзґаць ’утвараць гук, падобны на гудзенне’ (в.-дзвін., Шатал.), ву́рзгаць ’сёрбаць’ (круп., Нар. сл.), вурзґо́ліць ’есці’ (міёр., Нар. лекс.). Відаць, звязана з ву́рзаць ’хлябтаць, сёрбаць’ гукапераймальнага паходжання, параўн. славац. vŕzgať ’скрыпець’, могуць быць збліжаны з літ. burzgė́ti, bùrzga ’гудзець, бурчаць’ (параўн. Махэк₂, 701); адносна дэтэрмінатыва ‑г‑ гл. шматлікія прыклады з славянскіх моў: Куркіна, Этимология, 1972, 64 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гавары́ць ’гаварыць’. Рус. говори́ть, укр. говори́ти, польск. goworzyć, чэш. hovořiti, ст.-слав. говорити, балг. гово́ря, серб.-харв. гово̀рити і г д. Прасл. *govoriti. Паводле Трубачова, Эт. сл., 7, 76, утварэнне ад *govorъ (слова, відаць, гукапераймальнага паходжання; параўн. ст.-інд. jóguve ’рабіць шум’, літ. gaũsti ’гучаць’ і г. д.). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 424; Бернекер, 1, 339.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гры́ка ’грэчка’ (зэльв., Сцяц.). Ст.-бел. грика, грыка (з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 85). Паводле Булыкі, запазычана з польск. gryka (а гэта з ням. Gricken). Адносна паходжання польск. слова ёсць і іншая думка (здаецца, больш абгрунтаваная): польск. gryka < літ. grìkai, а ням. назва грэчкі (дыял. прус. grick) узята з польск. gryka (агляд гл. у Слаўскага, 1, 363).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дро́жкі ’калёсы, вазок’ (БРС). Відаць, запазычанне з рус. дро́жки ’тс’ (як і ўкр. дро́жка; гл. Фасмер, 1, 540). Аб гэтым сведчыць адсутнасць гэтага слова ў гаворках. Рус. дро́жки < дрога́ ’брус, які злучае пярэднюю і заднюю восі павозкі’. Адсюль і рус. дро́ги ’від павозкі’. Магчыма, такога ж паходжання і бел. дро́гі ’калёсы, развалкі’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́мпаць ’плявузгаць, балбатаць’ (гродз., Лекс. балтызмы). Гукапераймальнага паходжання, зыходнае плям! гл. плямкага. Параўн. балг. плямпам ’тс’ і літ. plempti ’тс’, апошняе можа суадносіцца з plepėti ’ілгаць, балбатаць’ (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 7!), якое ўзыходзіць да анаматапеічнага і.-е. *р!е‑ (Фрэнкель, 616), што, адпаю не дае падстаў настойваць на запазычанні, параўн. польск. plaplać ’гаварыць многа і абы-што’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́цак ’таўсцяк’, памянш. пуначак (пу́цочек) ’поўненькае, тоўсценькае дзіця’ (Нас.), сюды ж польск. pucek ’тс’, якое Банькоўскі (2, 962) лічыць утварэннем няпэўнага паходжання. Да пу́ца (гл.).

Пуца́к ’пацук’ (віц., беш., Нар. сл.; в.-дзв., рас., Сл. ПЗБ; ЛА, 1), пуцу́к ’тс’ (глыб., ЛА, 1). Аналагічнае да пувак ’павук’ (гл.), магчыма, пад уплывам пучкаваты ’таўставаты’ (Нас.). Гл. пуіуук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісю́ліць (іран.) ’плакаць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Ад назоўніка ^піс‑уль, у якім ‑уль — суфікс балтыйскага паходжання, параўн., літ. ‑ulys утварае nomina actionis, што абазначаюць такую дзейнасць арганізма, якая адбываецца незалежна ад яго волі, а *pisі.-е. аснова, якая перадае гукаперайманне, калі што-небудзь льецца, цячэ (параўн. пісяць, пісаць ’мачыцца’). Параўн. таксама пні. nici ’слёзы’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разгільдзя́й ’нядбайны, безадказны ў працы, справах чалавек’ (ТСБМ), разгільдзя́істы ’нядбайны, безадказны’ (Юрч. СНЛ). Запазычана з рус. разгильдя́й, якое, паводле Фасмера (3, 433), утворана аналагічна растрепа́й ’абарванец’ ад загаднай формы (таксама Праабражэнскі, 2, 175) і, магчыма, звязана з рус. ги́ль ’лухта, глупства’. Папоў (Из истории, 35) прапануе версію паходжання ад татарскага ўласнага імя Уразгильды, Уразгильдей, Разгільдей, Разгільдяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)