ізумру́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Каштоўны празрысты камень ярка-зялёнага колеру; смарагд. Бранзалет з ізумрудам. □ А там Урал Хавае скарбы руд, Тапаз, апал, Зялёны ізумруд. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арго́н, ‑у, м.

Хімічны элемент, газ без колеру і паху, які ўваходзіць у склад паветра (выкарыстоўваецца для напаўнення электрычных лямпаў, у рэкламных асвятляльных прыладах і інш.).

[Ад грэч. argos — нядзейны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кізі́льнік, ‑у, м.

1. Кустовая расліна сямейства ружакветных з белымі або ружовымі кветкамі і дробнымі мучністымі ядомымі пладамі чырвонага або чорнага колеру.

2. Кусты, зараснікі кізілу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малахі́т, ‑у, М ‑хіце, м.

Мінерал ярка-зялёнага або блакітна-зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца для ювелірных і дэкаратыўна-мастацкіх вырабаў або як сыравіна для выплаўкі медзі.

[Ад грэч. malàchē — мальва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэп, крэпу, м.

1. Шаўковая або шарсцяная тканіна з шурпатай паверхняй, вытканай асобым чынам.

2. Празрыстая гафрыраваная тканіна чорнага колеру, а таксама жалобная павязка з яе.

[Фр. crêpe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плісня́к ’зялёная сыраежка, Russula’ (смарг., Сл. рэг. лекс.). Да плесня (гл.) — грыб названы паводле колеру плесен і — светлашэра-зялёнага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапяля́чнік, перапе́лічнік ’скабіёза жоўтая, Scabiosa ochroleuca L.’ (віц., гродз., Кіс.). Да перапёлка (гл.). Названа паводле жаўтавата-бурага колеру птушкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сівы́, -а́я, -о́е.

1. Белы, серабрысты, які страціў афарбоўку (пра валасы); пасівелы, колеру попелу.

Сівыя вусы.

Сівая галава.

Сівая жанчына.

2. 3 прымессю белай шэрсці (пра футра).

С. каўнер.

С. каракуль.

3. перан. Які мае адносіны да старажытнасці, далёкага мінулага.

Сівыя вякі.

|| наз. сі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасві́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак і про́свіра, -ы, мн. про́свіры, -вір, ж.

Маленькая круглая прэсная булачка белага колеру, якая выкарыстоўваецца ў некаторых абрадах праваслаўнага набажэнства.

|| памянш. про́свірка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

|| прым. прасві́рны, -ая, -ае і про́свірны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мядзя́нкі, медзянкі ’чына (гарошак) вясенняя, Lathyrus Vernus (L.) Bernh.’ (мазыр., Бейл.). Да медзь (гл.). Відаць, названа паводле чырвонага колеру кветак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)