пуце́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чыгуначных пуцей зносін. Інжынер пуцейскай службы. □ Станцыі ў Махаўцы Ёсць пуцейская казарма, пафарбаваная ў жоўты колер — у ёй жывуць пуцявыя абходчыкі. Навуменка. Наколькі я разумею і разбіраюся ў пуцейскіх справах, дык мы доўга стаяць тут не будзем. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разары́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Пазбавіць дастатку, багацця; давесці да беднасці, галечы. Платону здавалася, што заўсёды над ім дзейнічаюць нейкія чорныя сілы, хочуць яго разарыць, бо кожны раз, як малоць яму, вецер падае, а калі ён і ёсць, дык нібыта толькі так, для смеху. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расстры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; пр. расстрыг, ‑ла; зак., каго-што.

Пазбавіць духоўнага сану або манаства. Перш чым стаць настаўнікам у нашай Рагазінскай школе, Мірон Нічыпаравіч быў за дзяка ў Цалуйкаўскай царкве. А потым нешта не дагадзіў нейкаму благачыннаму, дык той яго расстрыг. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́знуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Моцна стукнуцца аб што‑н., у што‑н. Ды так рэзнуўся [жарнавік] аб прыдарожны камень, што аж у сярэдзіне ў яго нешта трэснула. Якімовіч. Вол як рэзнуўся лбом у вароты, дык тыя хруснулі, а сам ён і асеў на пярэднія ногі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплаўля́цца 1, ‑яецца; незак.

1. Незак. да сплавіцца.

2. Зал. да сплаўляць ​1.

сплаўля́цца 2, ‑яецца; незак.

1. Перамяшчацца, адпраўляцца ўплынь па цячэнню ракі. Рэчка запаведная, лес не сплаўляецца, рыбу лавіць забаронена, дык няхай яна сабе цячэ, як хоча. В. Вольскі.

2. Зал. да сплаўляць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усёпаглына́льны, ‑ая, ‑ае.

Які ахоплівае ўсю істоту, выцясняючы ўсе іншыя пачуцці, думкі і пад. Калі ў ..сэрцы [Тані] і было пачуццё, падобнае на каханне, дык яно не было такім моцным, усёпаглынальным, якое перапаўняе істоту чалавека, засланяючы сабой усё іншае. Машара. Усёпаглынальная дабрата — вызначальная рыса натуры дзядзькі Антося. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фо́куснік,

1. Той, хто паказвае фокусы ​2 (у 1 знач.). На эстрадзе выступіў фокуснік.

2. перан. Разм. Чалавек, здольны да хітрыкаў, махлярства; спрытнюга. [Сяргей:] — Пакажыце мне таго фокусніка, што так лоўка хлусіць вам. Калі ён мяне бачыў у тым цягніку, дык як жа я мог знікнуць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хі́біць, хіблю, хібіш, хібіць; незак.

Разм.

1. Дапускаць пралікі, недакладнасці, рабіць памылкі. І толькі Уладзя хібіў часта: Задач ніяк не браў і — баста. Колас.

2. перан. Баяцца каго‑н., губляцца перад кім‑, чым‑н. Адно, каго баяўся, перад кім хібіў дырэктар, дык гэта перад начальствам. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хо́днік, ‑а, м.

Разм.

1. Тое, што і тратуар. Вуліца была гладка забрукавана, а ходнікі выкладзены бетоннымі плітамі. Машара.

2. Тое, што і палавік. [Маці:] — [Святланка] да мяне прыскочыць, бывала, дык перакусіць з дарогі не паспее, а ўжо і падлогу ператрэ, і ходнікі выб’е, і падворак падмяце. Гіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

як-не́будзь, прысл.

1. Якім-небудзь чынам, спосабам; так або інакш. Дык пераходзь да мяне, — шчыра прапанаваў дзед Лукаш. — Як-небудзь памесцімся. Усё лепш, чым па дварэ. Якімовіч. — Бяжы, дачушка, — сказала мне маці, — завярні [карову] як-небудзь к дому. Лось.

2. Калі-небудзь. Зайдзі да мяне як-небудзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)