кансе́рвавы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з кансервамі, з іх прыгатаваннем. Кансервавая прамысловасць. Кансервавы завод. // Прызначаны для кансерваў, з-пад кансерваў. Кансервавая бляшанка. Кансервавы нож.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закруглі́цца, ‑круглюся, ‑круглішся, ‑кругліцца; зак.

1. Стаць круглым, закругленым. Бераг возера закругліўся.

2. перан. Разм. Скараціўшы, закончыць (прамову, выказванне і пад.). Прамоўца закругліўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́ншаць, ‑ае; зак.

Зменшыцца, убавіцца (у колькасці, аб’ёме). Па рэчцы ўгадвалі і надвор’е: зменшала вада пад вечар — заўтра з раніцы будзе дождж. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зя́бліва, ‑а, н.

Асенняе ўзворванне поля, а таксама поле, узаранае з восені пад веснавую сяўбу. Закончыць зябліва. Ранняй вясной барануюць і культывуюць зябліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бліндзі́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад бліндзіраваць.

2. у знач. прым. Дадаткова ўмацаваны (пра ваенныя збудаванні, караблі і пад.). Бліндзіраваны поезд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́мба, ‑ы, ж.

Снарад (гарматны, авіяцыйны, ручны), начынены выбуховым рэчывам. Валя бачыла, як з-пад самалётаў пасыпаліся чорныя, падобныя на рыб, бомбы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяза́драсны, ‑ая, ‑ае.

Не накіраваны на чый‑н. адрас, да каго‑н. канкрэтна (пра якую‑н. інфармацыю, крытычныя заўвагі і пад.). Бязадрасная крытыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадацёк, ‑у, м.

Спец. Агульная назва для натуральных і штучных водных патокаў (рэк, каналаў і пад.), якія маюць свабодную водную паверхню; паток вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

легкаву́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Легкавы аўтамабіль. Пад шкляны ганак канторкі ціха і лёгка падкаціла новенькая легкавушка. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маму́ся, ‑і, ж.

Разм. Ласк. да мама. [Пан Яндрыхоўскі:] Ну, мамуся, як ні прыемна мне ў родным доме, пад тваім крылом, але мушу ехаць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)