Во́браз ’мастацкае адлюстраванне ідэй і пачуццяў у гуках, словах, фарбах і інш.’; ’створаны мастаком ці акцёрам характар, тып’ (БРС, КТС); ’абраз’ (БРС, КТС, Нас., Касп., Шат., Мал.). Гл. абраз. Першае і другое значэнні з’явіліся пад уплывам рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 149). Дэрываты вобразны і вобразнасць — гэта калькі адпаведных рускіх слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́кнішча ’акно ў балоце’ (БРС, КТС); ’невялікае, але вельмі глыбокае прыроднае возера’; ’вір на рацэ, возеры’ (Нас., Яшк., Касп.). Лексема пашырана на ўсёй усходнеславянскай тэрыторыі; параўн. рус. дыял. акнишче ’аконца ў дрыгве’, окни́ще ’дрыгва, грузкае месца’, бойк. вікнішче ’прорва, бездань’ (Талстой, Геогр., 207 і наст.). Да акно (гл.) у аналагічным значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́прамець ’стрымгалоў, вельмі хутка’ (Нас., Гарэц., Яруш., Др.-Падб., Бяльк.), во́прамяць ’тс’ (Бір. Дзярж.), во́прамеццю ’тс’ (Шат., З нар. сл., калін.). Запазычанне з рус. о́прометь ’імклівы бег’, о́прометью ’стрымгалоў, з усіх ног’, калі меркаваць па адсутнасці ў бел. гэтага кораня і па захаванню рус. марфалагічнай формы (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 40).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́рлікі ’вадазбор звычайны, Aquilegia vulgaris L.’ (БРС, Кіс., Гарэц., Нас., Касп.). Рус. орлика, серб. о̀рлица, чэш. orlíček. Назва ўтворана ад лац. aquila ’арол’, таму што лісце венчыка гэтай расліны падобныя да кіпцюроў арла (Сіманавіч, 42). Махэк₂ (417) лічыць, што гэта назва з’явілася ў выніку памылковай этымалогіі — няправільнага члянення лац. aquilegia.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ато́пак ’стары стаптаны абутак’ (Нас., Інстр. I, Мядзв., Касп., Янк. I, Бяльк., Юрч., Янк. Мат.), ато́пкі ’абноскі’ (БРС). Другое значэнне, відаць, пашырэнне першага. Рус. отопок, отоптыш ’тс’. Утворана ў рускай і беларускай мовах ад дзеяслова а(б)таптаць пры дапамозе суфікса ‑ак (‑ок), як і растопак ’атопак’ (Касп.) ад дзеяслова растоптваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атруі́ць ’атруціць’ (Нас., Булг.). Рус. паўдн. отруить, укр. отруїти ’тс’, труїти ’атручваць’, польск. otruć, truć, truję, чэш. дыял. trouti, truji. Ст.-бел. отруити (Булыка, Запазыч.). Улічваючы пашырэнне і наяўнасць у беларускай мове толькі прэфіксальнага варыянта, з польскай (Гіст. мовы, 1, 97). У польскай мове слова роднаснае з trawa. Гл. трава.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Едва́б ’шоўк’ (Нас., Шат., Касп., Сцяшк., Шпіл., Шн.), ст.-бел. едвабъ ’тс’. Запазычанне з польск. jedwab, якое ў сваю чаргу са ст.-чэш. hedvabie (Булыка, Запазыч., 105). Ст.-чэш. hedvabie, відавочна, герм. паходжання. Сярод лексем найбольш блізкая да верагоднай крыніцы ст.-в.-ням. gutawebbi, ст.-сакс. godowebbi (Слаўскі, 1, 551).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жло́каць, жлокта́ць ’піць, хлябтаць’ (Нас.). Рус. смал., ніжнегар., уладз. жло́кта́ть, в.-луж. žłokać, žłopać, н.-луж. žłokaś, польск. дыял. żłopać ’тс’, славен. žloptati ’ісці хлюпаючы, пляскацца’. Кантамінацыя лопаць і локаць2, локтаць з экспрэсіўным пасіленнем праз «прэфікс» ж‑ (і «суфікс» ‑та‑). Не выключана і другасная сувязь з жлукціць2, жлуктаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кава́дла ’жалезная падстаўка асобай формы для ручной коўкі металу’ (БРС, ТСБМ, Дэмб., Жыв. сл., Касп.; лаг., КЭС; Мал., Нар. словатв., Сержп. Грам., Сцяц., Сцяц. БНС, Шат., Янк. БФ), кувадло ’тс’ (Мядзв., Нас.), ’бабка’ (Сержп. Земл.). Паводле суфіксацыі — запазычанне з польск., дзе да прасл. kovadlo < kovati, гл. Слаўскі, 3, 19–21.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каржэ́нь1 ’прысадзісты, каржакаваты чалавек’ (Яўс.), да каржак (гл.), кантамінаванага з каржэнь 2 ’корж’ (гл.).

Каржэ́нь2 ’корж’ (Нар. сл.), ’сухар, засушаная аладка’ (Нас., Грыг.). Да корж (гл.). Утворана з дапамогай суфікса -энь < ьпгь, якое утворана ў праславянскай мове з суфіксам прыметніка ‑ьnъ + структуральны суфікс назоўнікаў ‑tь (SP, 1. 138).⇉’⇉'⇉-

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)