зла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. што. Зрабіць, пабудаваць.

З. калёсы.

З. банкет (перан.).

2. з кім-чым. Прыйсці да згоды; справіцца з кім-, чым-н.

Мы з ім зладзім.

З. з дзецьмі.

3. што. Зрабіць узгодненым, стройным.

З. галасы.

|| незак. зла́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зрэ́зацца, зрэ́жуся, зрэ́жашся, зрэ́жацца; зрэ́жся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прытупіцца або паменшыцца ад доўгага карыстання.

Нож зусім зрэзаўся.

2. з кім і без дап. Уступіць у спрэчку, сварку, схапіцца (разм.).

Спрачальнікі зрэзаліся.

3. перан. Не вытрымаць экзамену (разм.).

З. на экзамене.

|| незак. зраза́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імгла́, -ы́, ж.

1. Ападкі ў выглядзе вельмі дробных кропелек дажджу, крышталікі інею ў паветры, дробны снег.

Асенняя і.

2. Пялёнка туману, пылу, дыму і пад.; смуга.

3. перан. Пра тое, што перашкаджае добра бачыць, успрымаць навакольнае.

Вочы наліваюцца імглой ад крыўды.

4. Пра невыразнае, незразумелае, забытае.

З імглы ўспамінаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́пнуць, -ну, -неш, -не; ліп, лі́пла; -ні; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), да каго-чаго. Прыліпаць, прыставаць.

Гразь ліпне да абутку.

2. перан., да каго-чаго. Назойліва прыставаць (разм.).

Ён ліпне да яе.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і зліпацца.

Вочы ліпнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лы́сіна, -ы, мн. -ы, -сі́н, ж.

1. Месца на галаве, дзе вылезлі і не растуць валасы.

2. Белая пляма на лбе некаторых жывёл.

Цяля з лысінай.

3. перан. Пра ўчастак чаго-н., пазбаўлены расліннасці, покрыва (разм.).

|| памянш. лы́сінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мабіліза́цыя, -і, ж.

1. Перавод узброеных сіл краіны з мірнага становішча ў поўную баявую гатоўнасць.

2. Прызыў ваеннаабавязаных запасу ў армію ў час вайны.

Усеагульная м.

3. перан. Давядзенне каго-, чаго-н. да стану актыўнай гатоўнасці выканаць якое-н. заданне.

М. ўсіх сваіх сіл.

|| прым. мабілізацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мільгаце́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -гаці́ць; незак.

1. Свяціць няроўным, перарывістым святлом; іскрыцца.

У далечыні мільгацелі агеньчыкі.

2. З’яўляцца ў полі зроку і знікаць, праносіцца перад вачыма.

Мільгацяць пералескі і нівы спелай збажыны.

3. перан. Хутка праносіцца ў памяці.

Думкі мільгацелі ў галаве.

|| наз. мільгаце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахі́л, -у, м.

1. гл. нахіліць, нахіліцца.

2. Пастава цела пад вуглом паміж гарызантальнай і вертыкальнай плоскасцю.

Н. дрэў.

3. Схіл, спуск, пакатая паверхня.

Круты н.

4. перан. Прыхільнасць, схільнасць, цяга да чаго-н.

Н. да музыкі.

5. Наяўнасць якіх-н. унутраных задаткаў, схільнасць да чаго-н.

Н. да прастуды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашапта́ць, -шапчу́, -шэ́пчаш, -шэ́пча; -шапчы́; -шапта́ны; зак.

1. што, чаго і без дап. Нагаварыць шэптам што-н.

Н. на вуха.

2. перан., без дап. Нагаварыць на каго-н., напляткарыць.

3. на што. У народных павер’ях: начараваць, выказаць замову.

Н. на ваду.

|| незак. нашэ́птваць, -аю, -аеш, -ае; наз. нашэ́птванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ня́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

1. Жанчына, якая даглядае дзяцей у сям’і.

Пайсці ў нянькі.

Дзе нянек многа, там дзіця бязнога (прыказка).

2. перан. Той, хто апякае каго-н., клапоціцца пра каго-н.

|| ласк. ня́ня, -і, мн. -і, нянь, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ня́ньчын, -а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)