аб’ём, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Велічыня чаго-н., выражаная ў кубічных адзінках (у даўжыню, вышыню і шырыню).

А. памяшкання.

2. перан. Наогул велічыня, колькасць, змест чаго-н. з пункту гледжання памераў, саставу.

Вялікі а. работы.

А. ведаў.

|| прым. аб’ёмны, -ая, -ае (да 1 знач.).

|| наз. аб’ёмнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)