Аўра́н ’расліна Gratiola officinalis’ (Нас., Кіс.), укр. авран, рус. авран. Запазычанне, у якасці крыніцы ўказваюць ням. Aurin, якое з лац. aurum золата’ (Сл. ин. слов. М., 1954, IV выд.), або франц. auron(n)e ’рута, Ruta graveolens’; ’палын, Artemisia abronatum’; ’чарнобыль, Artemisia vulgaris’ (Сл. ин. слов, СПб., 1894).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзюлі ’расліна Carduus crispus L., чартапалох кучаравы’ (Кіс.). Бясспрэчна, утварэнне ад *bod‑ ’калоць’ (гл. бада́ць) з суфіксам *‑ulʼa, але ў бел. яшчэ экспрэсіўнае памякчэнне (*bodulʼa > бадзюля). Параўн. іншыя назвы чартапалоху: будзяк, калючка і г. д. Параўн. таксама (з іншым суфіксам) бадзю́ка ’бадлівая скаціна; калючая галоўка ў расліны’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Засётак ’загародка (па абодва бакі ёўні)’ (Мат. Гом.). Слова, відаць, звязана з асець (гл.); ё (як і ў асётны, Нас.) можа быць другасным. Мяркулава (Этимология, 1980, 87–89) звязвае з рус. пячорск. осетоваться ’пасяліцца’ (тады, магчыма, і з посетить) і адабрае супастаўленне асець з лат. sēta ’агароджа, сялянскі двор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кага́л ’шумны натоўп, зборышча’ (ТСБМ; бяроз., Выг.; Др.-Падб., Касп., Нас., Шат., Янк., Яўс.), ’гурт. грамада’ (Бір. Дзярж., Нар. лекс.). Рус. зах.-бран. кагал ’шумны натоўп’. Укр. кагал ’шумнае зборышча’. Утворана ад кагал ’яўрэйскае абшчыннае самакіраванне і сама абшчына’, адкуль значэнні ’гурт’ і ’шумны натоўп’ маглі развівацца незалежна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыска ’сібірская кошка дымчатага колеру’ (Нас. Доп.), ры́скі ’трохколерны кот’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. рысоватый ’буры’ (XVII ст.), польск. rysawy, ryszawy ’рудаваты’. Ад ры́са (гл.) з-за характэрнай паласатай афарбоўкі ката, параўн. славац. rysý, rysavý ’стракаты’.

Ры́ска ’зямельны ўчастак у 510 сотак’ (Выг.). Ад рэ́заць ’наразаць зямлю’. Гл. рэ́зка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэхт1 выклічнік ’няхай будзе так’ (Нас.), ’досыць, даволі’ (Шат., Ян.). Сюды ж рэхта ’канец, гатова’ (ТС). З ідыш або з ням. Recht ’права, закон’ < recht ’слушны, сапраўдны; які мае рацыю; які пасуе’ (Рэйзак, 532).

Рэхт2 ’накшталт, якраз’ (ТС). Скарочанае ад рыхтык (гл.) пад уплывам рэхт1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скагата́ць ‘вішчаць, пішчаць’ (ТСБМ, Касп., Байк. і Некр.), скі́гаць, скігата́ць (Нас., Байк. і Некр., Бяльк.), скігіта́ць (Сл. рэг. лекс.) ‘тс’, сюды ж скі́гліць ‘скігітаць’ (Нар. лекс.), ско́гат ‘выццё, галашэнне’ (Гарэц.). Рус. скогота́ть ‘тс’. Гукапераймальнае (Зяленін, Табу, 2, 50; Фасмер, 3, 644; 4, 500). Параўн. скігаць, скаголіць, скогліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скру́ха ‘туга, маркота’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк., Др.-Падб.), ‘сум, раскаянне’ (Нас., Гарэц.), сукру́ха ‘тс’ (Нар. Гом.), скрух ‘смутак’ (Шн. 2), скрухлі́ва ‘сумна’ (Сцяшк. Сл.), сукру́шны ‘спачувальны’ (ТС). Ст.-бел. скруха ‘раскаянне; шкадаванне, жаль’ з 1577 г. < ст.-польск. skrucha (Булыка, Лекс. запазыч., 134). Аднакаранёвае з крух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сме́шкі ‘смех, жарты, жартачкі’ (Нас., Гарэц., Касп., Шат., Ласт., Некр. і Байк., Янк. 2). Малаверагодна запазычанне з польскай мовы (на падставе націску), гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 84. Параўн. сме́шка ‘жарт, насмешка’ (ТС, Сл. рэг. лекс.), серб.-харв. дыял. сме́шка ‘тс’, макед. смешка ‘вясёлае апавяданне, анекдот’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спажа́ ‘Прачыстая (15/28 жніўня)’ (Нас.; мядз., Жыв. сл.; віл., паст., шальч., Сл. ПЗБ), ‘свята Спас’ (Др.-Падб.). Рус. спо́жка ‘назва двух памінальных свят Багародзіцы 15 жніўня і 8 верасня’. Скарачэнне госпожа ў значэнні ‘Багародзіца’, параўн. стараж.-рус. Госпожинъ день ‘Прачыстая’; гл. Фасмер, 3, 737. Параўн. спадар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)