прыцягну́ць, -ягну́, -я́гнеш, -я́гне; -ягні́; -я́гнуты; зак.

1. каго-што. Цягай наблізіць, цягнучы, прысунуць, даставіць куды-н.

П. бервяно.

П. лодку да берага.

2. каго (што). Прывесці сілай ці супраць волі (разм.).

П. у госці.

3. каго-што. Прымусіць звярнуць увагу на што-н. або выклікацьжаданне прыбыць куды-н.

Выстаўка прыцягнула шмат наведвальнікаў.

4. каго (што). Прымусіць, выклікаць жаданне прыняць удзел у чым-н.

П. да работы ў камісіі.

5. каго (што) да чаго. Прымусіць адказаць за сваю дзейнасць, учынкі (афіц.).

П. да адказнасці.

|| незак. прыця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыця́гванне, -я, н. (да 1—3 і 5 знач.) і прыцягне́нне, -я, н. (да 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

багі́ня, ‑і, ж.

У антычнай міфалогіі і некаторых рэлігіях — бажаство жаночага полу. Зусім недалёка ад станцыі з такой літаратурна-гістарычнай назвай знаходзяцца руіны храма фінікійскай багіні Таніт. В. Вольскі. // перан. Пра жанчыну ідэальнай прыгажосці і грацыі. Я шмат багінь спакуслівых І ласкавых страчаў, Але табе, паэзія, Ніколі не здраджаў. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злы́дзень, ‑дня, м.

Разм.

1. Шкодны чалавек; ліхадзей. Хай злыдні над намі скрыгочуць зубамі — Любі сваю ніву, свой край. Купала. Дарога прывід іх змяла, Забрала чарапы жарства: Ты злыдняў шмат перамагла, Непераможная Масква. Калачынскі.

2. толькі мн. (злы́дні, ‑яў). Нягоды, бяда. Як уваляцца злыдні, то не на тры дні. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кадэ́т 1, ‑а, М ‑дэце, м.

Выхаванец кадэцкага корпуса (гл. корпус).

[Фр. cadet.]

кадэ́т 2, ‑а, М ‑дэце, м.

Член контррэвалюцыйнай канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі ў дарэвалюцыйнай Расіі. Умелі кадэты пусціць пыл у вочы. Людзі, не спакушаныя ў палітыцы, спачувалі ім, лічылі іх вялікімі апазіцыянерамі царызму і шмат надзей ускладалі на іх. Колас.

[Скарачэнне па назвах першых літар у словах: канстытуцыйны дэмакрат (к.-д. — ка-дэ); канчатак па аналогіі з кадэт ​1.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагаво́рваць і пагава́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Гаварыць аб чым‑н. час ад часу або з некаторага часу. Тут усе пагаворваюць аб салігорскім народным тэатры. Кулакоўскі. Шмат хто з калгаснікаў, у якіх хаты старыя, сталі пагаварваць адносна пабудовы камяніц. Гурскі. // Перадаваць чуткі. У раёне пачалі пагаворваць пра з’яўленне банды. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параві́к, ‑а, м.

1. Паравы кацёл, паравы рухавік. У млыне паравік пыхкае круглыя суткі. Шахавец.

2. Разм. уст. Паравоз або поезд з паравозам. Надвечар два паравікі былі гатовы да адыходу са станцыі. Чорны. На «паравіку», як усе тут звалі гарадскі поезд, шмат ужо набралася пасажыраў. Гурскі.

3. Разм. Паравы млын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́ставаць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Тое, што і песціць. — Ну, цяпер мы з табою зусім прыяцелі! — жартавалі чырвонаармейцы і пеставалі Мішку, гладзілі яго, за вухам часалі. Лынькоў. Сына.. [прафесар] пеставаў, дазваляў яму шмат лішняга. Новікаў. Зусім не такія планы пеставаў у сваёй юнацкай душы маўклівы і зацяты Мікола Голуб. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыганя́ты, ‑ага, м.

Слуга памешчыка, які наглядаў за працай сялян у час прыгону; цівун. Шмат чаго бачылі на сваім вяку старыя бярэзіны. Бачылі, як сцябаў селяніна бізуном панскі прыганяты. Галавач. // Разм. Наглядчык. Калючы дрот фашысцкіх канцлагераў, катаванні, голад, здзекі, парабкоўства ў нямецкіх прыганятых — усё гэта давялося паспытаць, «вывучыць» аўтару. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгляну́цца, ‑глянуся, ‑глянешся, ‑глянецца; зак.

Разм. Выклікаць чыю‑н. увагу, сімпатыю; спадабацца. Прыглянулася Алія старому баю. Даніленка. А калі парою, Здарыцца часіна, Прыглянуцца нашы Хлопец ці дзяўчына, — Рады мы заўсёды З вамі нарадніцца. Русак. Вось гэтыя месцы і прыглянуліся працавітым мірным бабрам — вакол цішыня і спакой, шмат вады і корму. Самусенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыта́чны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Вельмі зручны, выгадны для чаго‑н. (пра месца). — Мне здаецца, дзядзька Кірыла, у вас тут вельмі прытачнае месца, — сказаў Красуцкі, паказаўшы рукою на наваколле. Скрыган. [Я. Колас] піша П. Глебку ў маі 1937 года, што нагледзеў хату ў вельмі прытачным месцы: шмат жоўтага пяску і маладога хваёвага лесу. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)