рэгуля́тар, ‑а, м.

Прыбор для рэгулявання дзеяння чаго‑н. (машыны, механізма і пад.). Машыніст Андрэй Беражкоў таргануў за прывод сігнала, пасунуў рэгулятар назад і ўключыў тармазы. Васілёнак. Славік уключыў радыёлу зноў. Крутнуў рэгулятар гучнасці залішне. Шамякін. // перан. Кніжн. Тое, што рэгулюе, накіроўвае развіццё чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыла́да ж.

1. (механизм) приспособле́ние ср.;

2. чаще мн. принадле́жности;

канцыля́рскія ~ды — канцеля́рские принадле́жности;

пісьмо́выя ~ды — пи́сьменные принадле́жности;

3. (инструмент) ору́дие ср.;

~ды пра́цы — ору́дия труда́;

4. спорт. снаря́д м.;

5. см. прыбо́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эжэ́ктар, ‑а, м.

1. Спец. Прыстасаванне, дзеянне якога заснавана на выкарыстанні эжэкцыі (у 1 знач.). Паравы эжэктар.

2. Механізм у агнястрэльнай зброі, які аўтаматычна выкідвае гільзу выстраленага патрона пры адкрыцці затвора.

3. Прыбор для вывядзення парахавых газаў са ствала зброі шляхам прапускання струменя паветра ці пары.

[Фр. éjecteur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

немудрёный

1. няхі́тры; (незамысловатый) немудраге́лісты, немудра́шчы; (нетрудный) лёгкі, няця́жкі; (простой) про́сты;

немудрёный прибо́р няхі́тры прыбо́р;

немудрёный узо́р про́сты (немудраге́лісты) узо́р;

немудрёная зада́ча лёгкая (про́стая) зада́ча;

2. (простодушный, неумный) разг. прастаду́шны, прастава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паду́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Зашыты з усіх бакоў чахол, набіты пер’ем, пухам, паралонам ці іншым мяккім матэрыялам, які падкладваюць пад галаву.

Пуховая п.

2. Тое, што з’яўляецца апорай чаго-н., прымае на сябе ціск, трэнне і пад. (спец.).

П. механізма.

Кіслародная падушка — медыцынскі прыбор у выглядзе падушкі, якая змяшчае кісларод.

|| памянш. паду́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

Падушачкі пальцаў (перан.).

|| прым. паду́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самава́р, ‑а, м.

Металічны прыбор для кіпячэння вады з награвальнай трубой у сярэдзіне. — Уставай, мама, самавар стаў, бацька едзе з пасажырскім. Лынькоў. [Марыя Карпаўна] несла медны начышчаны да бляску самавар, які дыхаў парай. Гурскі. // Пра піццё чаю, чаяпіцце. Па некалькі разоў на дзень заказвалі самавар. Гартны. [Турсевіч:] — Ну, вось што, Лабуня! Зараз закамандую гаспадыні самавар. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ля́мпа1, ля́нпа, ле́мпа, ле́нпапрыбор для штучнага асвятлення электрычным токам, газай, нафтай’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Бяльк., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Сцяц., Словатв.; драг., КЭС). Ст.-бел. лямпа (лампа) (XV ст.) ’тс’ запазычана са ст.-польск. lampa, якое з с.-в.-ням. lampe < франц. lampe < лац. нар. lampada < лац. lampas ’паходня, свечка, ліхтар, свяцільнік’ (Булыка, Лекс. запазыч., 103; Кюнэ, 72; Чартко, Бел. лінгв. зб., 151; Слаўскі, 4, 40–41).

Ля́мпа2, ля́мпачка ’шклянка (гарэлкі)’ (Нас.). Запазычана з польск. lampa (XVIII ст.), lampka (XIX ст.), ’шклянка для віна’ — першапачаткова форма шклянкі нагадвала лямпу (Слаўскі, 4, 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спра́ва ‘дзейнасць, занятак’, ‘абавязак’, ‘рэч, з’ява’ (ТСБМ, Байк. і Некр., ТС), ‘прадмет дзейнасці, справаздача, рашэнне’ (Нас.), ‘прадмет дзейнасці ці інтарэсу’ (Ласт., Бяльк., Касп.), ‘здарэнне’ (Сержп.), ‘набыццё адзення, абутку, абноўка’ (Нік. Очерки), ‘уборы, адзенне’ (ТС), ст.-бел. справа ‘дзейнасць (?)’ (Скарына). Параўн. укр. спра́ва, польск. sprawa, чэш. sprava ‘дзейнасць і яе мэта’, серб.-харв. спра̏ва ‘інструмент, прыбор, прыстасаванне’, балг. спра́ва ‘тс’, макед. справа ‘тс’; сюды ж, відаць, прыслоўе (XVI ст.) ст.-рус. справа: пришли къ государю справа воеводы его (Яновіч, Наречие, 54). Дэрываты ад справіць ‘зрабіць, выканаць, ажыццявіць’, што да правіць, правы (гл.), якія, відаць, няма падстаў адносіць да праславянскіх утварэнняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стабіліза́тар, ‑а, м.

1. Прыстасаванне або прыбор для надання целу ўстойлівасці ў час руху. Стабілізатар самалёта. □ Чацвёртай [міне] — нямецкая разрыўная куля папала ў стабілізатар. Карпюк. З зямлі вытыркаўся зялёны пагнуты стабілізатар [бомбы]. Асіпенка.

2. Прыстасаванне для падтрымання пастаянства якой‑н. велічыні. Стабілізатар напружання.

3. Рэчыва, якое затрымлівае працэс змянення якога‑н. іншага рэчыва, саставу. Стабілізатар калоідаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылада; прыладдзе (зб.); прыбор (спец.); прыстасаванне, снасць, снасціна; начынне (зб.); інструмент, струмант; прычындалы (разм., мн.), прычындалле (разм., зб.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)