зашво́рыць

пачаць шворыць - глядзець, углядацца, тарашчыць вочы’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашво́ру зашво́рым
2-я ас. зашво́рыш зашво́рыце
3-я ас. зашво́рыць зашво́раць
Прошлы час
м. зашво́рыў зашво́рылі
ж. зашво́рыла
н. зашво́рыла
Загадны лад
2-я ас. зашво́р зашво́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час зашво́рыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зашмя́каць

пачаць шмякаць - стукаць, утвараючы глухі гук, чмякаць, чвякаць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашмя́каю зашмя́каем
2-я ас. зашмя́каеш зашмя́каеце
3-я ас. зашмя́кае зашмя́каюць
Прошлы час
м. зашмя́каў зашмя́калі
ж. зашмя́кала
н. зашмя́кала
Загадны лад
2-я ас. зашмя́кай зашмя́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час зашмя́каўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зашу́рхаць

пачаць шурхаць - утвараць глухі, лёгкі гук, шапацець’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашу́рхаю зашу́рхаем
2-я ас. зашу́рхаеш зашу́рхаеце
3-я ас. зашу́рхае зашу́рхаюць
Прошлы час
м. зашу́рхаў зашу́рхалі
ж. зашу́рхала
н. зашу́рхала
Загадны лад
2-я ас. зашу́рхай зашу́рхайце
Дзеепрыслоўе
прош. час зашу́рхаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пача́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чне́цца; зак.

Узнікнуць, пачаць адбывацца, наступіць.

Праца пачалася.

Пачалося лета.

|| незак. пачына́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загнаі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -но́іцца; зак.

Пачаць гнаіцца, пакрыцца гноем.

Рана загнаілася.

Вочы загнаіліся.

|| незак. загно́йвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расскака́цца, -скачу́ся, -ска́чашся, -ска́чацца; -скачы́ся; зак. (разм.).

1. Захапіўшыся скокамі, пачаць многа скакаць.

2. Скачучы, набраць большую хуткасць (пра каня).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закружы́ць, -ужу́, -у́жыш, -у́жыць; зак.

Пачаць кружыць.

Закружыла завіруха.

Закружыць галаву каму (разм., неадабр.) — моцна захапіць, пазбавіўшы здольнасці цвяроза разважаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запі́ць², -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́; зак.

Пачаць п’янстваваць.

З. на цэлы тыдзень.

|| незак. запіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захвалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак.

1. Пачаць хвалявацца.

Мора захвалявалася.

Натоўп захваляваўся.

2. Адчуць унутраны неспакой (перан.).

Дзяўчынка захвалявалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зацвісці́, -віту́, -віце́ш, -віце́; -віцём, -віцяце́, -віту́ць; -віў, -віла́, -ло́; зак.

Пачаць цвісці.

Зацвілі ружы.

|| незак. зацвіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)